Асавок (Буда-Кашалёўскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пасёлак
Асавок
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Ранейшыя назвы
Стрэлка
Насельніцтва
30 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Аўтамабільны код
3
Асавок на карце Беларусі ±
Асавок (Буда-Кашалёўскі раён) (Беларусь)
Асавок (Буда-Кашалёўскі раён)
Асавок (Буда-Кашалёўскі раён) (Гомельская вобласць)
Асавок (Буда-Кашалёўскі раён)

Асаво́к[1] (трансліт.: Asavok, руск.: Осовок; да 1928 года Стрэлка) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Губіцкага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 20 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 47 км ад Гомеля.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рака Ваўчыца.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Побач аўтадарога Жлобін — Гомель.

Планоўка складаецца з прамалінейнай, з амаль шыротнай арыентацыі вуліцы, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Выяўленае археолагамі селішча канца II-га — пачатку I-га тысячагоддзі да н. э.(0,5 км на поўнач ад мястэчка, на правым беразе ракі Ваўчыца) сведчыць пра засяленне гэтай тэрыторыі з даўніх часоў. Сучасны пасёлак заснаваны ў другой палове XIX стагоддзя. Па перапісу 1897 года — сяліба. У 1909 годзе ў Недайскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны загінулі 14 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Авангард» (цэнтр — вёска Старая Буда).

Да снежня 2009 года пасёлак уваходзіў у склад Старабудскага сельсавета[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 17 гаспадарак, 30 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1897 год — 2 двары, 12 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1925 год — 3 двары.
  • 1959 год — 120 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 17 гаспадарак, 30 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. «Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0