Даліна (Буда-Кашалёўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак
Даліна
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
20
Насельніцтва
36 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Паштовыя індэксы
247366
Аўтамабільны код
3
Даліна на карце Беларусі ±
Даліна (Буда-Кашалёўскі раён) (Беларусь)
Даліна (Буда-Кашалёўскі раён)
Даліна (Буда-Кашалёўскі раён) (Гомельская вобласць)
Даліна (Буда-Кашалёўскі раён)

Далі́на[1] (трансліт.: Dalina, руск.: Долина) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Губіцкага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 24 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 46 км ад Гомеля.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель.

Планіроўка складаецца з просталінейнай кароткай шыротнай вуліцы, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыціх землях. У 1932 годзе жыхары мястэчка ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Авангард» (цэнтр — вёска Старая Буда).

Да 17 мая 1979 года пасёлак уваходзіў у склад Глазаўскага сельсавета[2], да 5 жніўня 1996 года — у склад Недайскага сельсавета, да 1 снежня 2009 года — у склад Старабудскага сельсавета[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 20 гаспадарак, 36 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1959 год — 125 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 20 гаспадарак, 36 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 мая 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 16 (1606).
  3. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области Архівавана 29 кастрычніка 2013.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]