Шымон Перэс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Шымон Перэс
שמעון פרס
Shimon Peres at 2009 WEF.jpg
сцяг
9-ы Прэзідэнт Ізраіля
15 ліпеня 2007 — 24 ліпеня 2014
Папярэднік: Машэ Кацаў
Пераемнік: Рэўвен Рыўлін
сцяг
12-ы Прэм'ер-міністр Ізраіля
4 лістапада 1995 — 18 чэрвеня 1996
Прэзідэнт: Эзэр Вейцман
Папярэднік: Іцхак Рабін
Пераемнік: Біньямін Нетаньяху
сцяг
9-ы Прэм'ер-міністр Ізраіля
13 верасня 1984 — 20 кастрычніка 1986
Прэзідэнт: Хаім Герцаг
Папярэднік: Іцхак Шамір
Пераемнік: Іцхак Шамір
 
Партыя: Мапай (1959 – 1965)
Рафі (1965 – 1968)
Авада (1968 – 2005)
Кадзіма (з 2005)
Адукацыя: Новая школа
Нью-Ёркскі ўніверсітэт
Гарвардскі ўніверсітэт
Дзейнасць: палітык і дыпламат
Веравызнанне: Іўдаізм
Нараджэнне: 2 жніўня 1923
Вішнева, Польшча, цяпер Валожынскі раён, Беларусь
Смерць: 28 верасня 2016(2016-09-28)[1][2][3][4] (93 гады)
Медыцынскі цэнтр імя Хаіма Шыбы[d], Рамат-Ган, Tel Aviv District[d], Ізраіль[5]
Бацька: Іцхак Перскі[d]
Жонка: Соня Гелман (1945 – 2011)
Дзеці: Цвіа Уолдэн[d], Ёні Перэс[d] і Нехемія Перэс[d]
 
Аўтограф: Shimon Peres Signature.svg

Шымон Перэс (2 жніўня 1923, Вішнева, Польшча, цяпер Валожынскі раён, Беларусь — 28 верасня 2016, Рамат-Ган, Ізраіль) — ізраільскі палітычны дзеяч, Прэзідэнт Дзяржавы Ізраіль з 2007 па 2014 годы. Актыўна ўдзельнічаў у палітычным жыцці Ізраіля болей за 50 гадоў. Займаў пасаду прэм'ер-міністра Ізраіля, шэраг іншых важных пасад. Уладальнік Нобелеўскай прэміі міру (1994, разам з Іцхакам Рабінам і Ясірам Арафатам)[6].

Скончыў Гарвардскі ўніверсітэт, свабодна гаварыў на ідышы, іўрыце, англійскай і французскай мовах, цікавіўся нанатэхналогіямі. Паводле землякоў Перэса, апытаных у 2016 г., будучы нобелеўскі лаўрэат у даваенным Вішневе любіў гуляць у футбол і размаўляў па-беларуску[7].

У палітыцы[правіць | правіць зыходнік]

У 1943 годзе Перэса абралі сакратаром рабоча-сіянісцкага моладзевага руху, і ў 1944 годзе ён вяртаецца ў кібуц Алумот, дзе працуе фермерам і пастухом.

У 1947 годзе назначаецца Давідам Бен-Гурыёнам на пасаду адказнага за правізію ў Хагане. У 19521953 гадах працуе ў ваенных структурах, адказвае за закупкі сучаснай зброі і наладжанне стратэгічнага партнёрства маладой дзяржавы Ізраіль. Адзначаецца яго роля ў перамовах з Францыяй, што прывялі да пабудовы ізраільскага ядзернага рэактара ў Дымоне.

У 1959 годзе Перэс быў упершыню абраны ў Кнесет ад кіруючай партыі Мапай. Пазней ён яе пакінуў і стварыў новую — Рафі. У 1968 годзе абедзве партыі далучыліся да Левага Альянса.

У 70-х гадах працуе на розных міністэрскіх пасадах у складзе ўрада Ізраіля.

У 80-х гадах Перэс узначальвае Рабочую партыю, працуе міністрам замежных спраў, міністрам фінансаў.

У 90-х Шымон Перэс узначальвае Рабочую партыю, але выйграць выбары яму ніяк не ўдаецца, і ў 1997 г. ён саступіў ролю лідара Эхуду Бараку. Сам Перэс займаў у гэты час малазначныя пасты ва ўрадзе Ізраіля.

У 2000 годзе ён прайграе ў выбарах Прэзідэнта Ізраіля Машэ Кацаву.

Нягледзячы на тое, што на працягу многіх гадоў Перэс узначальваў партыю Авада (Рабочая партыя), ён цярпеў частыя няўдачы на выбарах. Далучэнне да партыі Кадзіма (Наперад) дазволіла Перэсу ў 2000-х гг. зноў увайсці ў склад Кнесета, ізраільскага парламента.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Шымон Перэс — выхадзец з дыяспары. Яго бацькамі былі Іцхак і Сара Перскія. Бацька гандляваў лесам, маці выкладала рускую мову і літаратуру. Малодшага брата Шымона звалі Гершон. У сваім інтэрв'ю, якое Шымон Перэс даў ізраільскаму журналу Мішпаха, ён зазначыў, што яго дзед, Рабі Цві Мельцэр, навучаўся ў вядомай Валожынскай ешыве і сам з'яўляўся ўнукам рэб Хаіма з Валожына, вядомага талмудзіста і этыка. «Ён [дзед] зрабіў вялікі ўплыў на маё жыццё… Я рос у доме дзеда… Ён мяне вучыў Талмуду. Гэта было не так лёгка, як можа падацца. Мае бацькі не былі артадоксамі, я быў. Аднойчы, калі ў Шабат я пачуў, што бацькі слухаюць радыё, я зламаў яго…» — гаварыў Перэс.

У 1934 годзе сям'я Шымона пераехала з Вішнева ў Тэль-Авіў на тагачаснай тэрыторыі брытанскага мандату ў Палесціне. Шымон вучыўся ў школе Геула ў Тэль-Авіве і сельскагаспадарчай школе ў Бен-Шэмене. Пасля правёў некалькі год у кібуцы Алумот.

У 1945 годзе Шымон Перэс ажаніўся з Соняй Гельман, якая вырашыла для сябе пазбягаць грамадскай увагі. У Перэса дачка і два сыны.

Сувязь з радзімай[правіць | правіць зыходнік]

У якасці грамадзяніна Ізраіля Шымон Перэс двойчы наведваў Беларусь — у жніўні 1992 г. і ў студзені 1998 г.[8] (у некаторых крыніцах прыводзяцца іншыя, памылковыя гады візітаў). Абодва разы прыязджаў у Вішнева[9]. У 2010 г. Перэс казаў у інтэрв'ю беларускаму тэлебачанню, што хацеў бы прыехаць зноў[10]. Улетку 2013 г. праз прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь яму было ўручана ў Ізраілі памятнае пасведчанне аб нараджэнні ў Беларусі[8]. На месцы ў Вішневе, дзе ён нарадзіўся, вісіць памятная шыльда з надпісамі на рускай і англійскай мовах (тут падаюцца ў перакладзе): «Тут, 2 жніўня 1923 года, нарадзіўся Шымон Перэс, сын Сары і Ісаака Перскіх, нобелеўскі лаўрэат, дзявяты прэзідэнт дзяржавы Ізраіль». У доме культуры Вішнева адкрыты мемарыяльны пакой, прысвечаны Ш. Перэсу і яго родзічам[11].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]