Павел Сяргеевіч Пласконны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Павел Пласконны
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Павел Сяргеевіч Пласконны
Нарадзіўся 29 студзеня 1985(1985-01-29)[1][2] (39 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
 Казахстан
Рост 185 см
Вага 80 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра каманду
Каманда Беларусь Беларусь (да 21)
Пасада трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2004 Расія Лакаматыў (Масква) 0 (0)
2005—2007 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 67 (5)
2008 Грэцыя Паніёніяс (Неа-Смірні) 5 (0)
2009—2010 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 25 (0)
2010—2011 Беларусь Нёман (Гродна) 36 (0)
2012—2013 Беларусь Дынама (Мінск) 43 (2)
2014 Казахстан Атырау 23 (0)
2015 Беларусь Віцебск 6 (0)
2015 Беларусь Белшына (Бабруйск) 10 (0)
2016—2018 Беларусь Гарадзея 66 (1)
2019 Беларусь НФК (Мінск) 6 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2004—2006 Беларусь Беларусь (да 21) 14 (0)
2006—2012 Беларусь Беларусь 16 (1)
Трэнерская кар’ера
2022 Беларусь Шахцёр (Салігорск) дубль
2023 Беларусь Мінск трэнер
2024— Беларусь Беларусь (да 21) трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 7 сакавіка 2014

Павел Пласконны (нар. 29 студзеня 1985, Бялынічы) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2006—2012). У цяперашні час працуе трэнерам у моладзевай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец маскоўскага «Лакаматыва», за які згуляў усяго адзін матч у аснове (у Кубку). У 2005 годзе стаў іграком салігорскага «Шахцёра», з якім выйграў золата чэмпіянату 2005. У 2008 годзе гуляў у Грэцыі, пасля вярнуўся ў Беларусь.

У снежні 2011 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама». У сезоне 2012 і першай палове 2013 года быў асноўным цэнтральным абаронцам каманды, а ўлетку 2013 года страціў месца ў стартавым складзе. Як вынік, па заканчэнні сезона 2013 пакінуў мінскі клуб.

У студзені 2014 года стаў іграком казахстанскага клуба «Атырау»[3]. У красавіку 2014 года прыняў грамадзянства Казахстана[4]. У студзені 2015 года пакінуў «Атырау» па заканчэнні кантракта[5].

У лютым 2015 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з «Віцебскам», які па выніках сезона 2014 вярнуўся ў Вышэйшую лігу[6]. Быў адным з асноўных цэнтральных абаронцаў віцяблян, але ўжо ў маі 2015 года пакінуў клуб па сямейных абставінах[7].

У чэрвені 2015 года праходзіў прагляд у літоўскім клубе «Судува», але ў выніку не папоўніў яго склад[8]. Пазней стаў трэніравацца разам з «Белшынай» і дамовіўся аб падпісанні кантракта[9]. 17 ліпеня дэбютаваў у складзе бабруйскай каманды ў матчы Кубка Беларусі супраць «Гомельчыгунтранса». У далейшым замацаваўся ў аснове бабруйчан, гуляў на пазіцыях цэнтральнага і левага абаронцы.

У студзені 2016 года папоўніў склад дэбютанта беларускай Вышэйшай лігі — футбольнага клуба «Гарадзея»[10]. У складзе «Гарадзеі» стаў асноўным цэнтральным абаронцам. У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з «цукровымі»[11]. У сезоне 2017 заставаўся іграком стартавага складу. Сезон 2018 таксама пачынаў у аснове, аднак са жніўня страціў месца ў складзе і стаў выступаць за дубль.

У студзені 2019 года, пакінуўшы «Гарадзею», адправіўся на прагляд у ерэванскі «Арарат»[12], які скончыўся беспаспяхова. У лютым 2019 года стаў іграком мінскага НФК[13]. У маі 2019 года, пасля адстаўкі галоўнага трэнера Аляксея Кучука, пакінуў каманду ўслед за ім[14].

У верасні 2019 года стала вядома, што Пласконны прыняў рашэнне аб завяршэнні кар’еры[15].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пасля завяршэння кар’еры пачаў працаваць трэнерам з юнацкімі камандамі салігорскага «Шахцёра». У лютым 2022 года ўвайшоў у трэнерскі штаб дубля гарнякоў[16].

У лютым 2023 года стаў трэнерам у асноўнай камандзе «Мінска»[17]. У снежні 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[18].

У пачатку 2024 года ўвайшоў у трэнерскі штаб моладзевай зборнай Беларусі[19].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Pavel Plaskonnyi // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Pavel Plaskonny // FBref.com
  3. Футбол. Михаил Афанасьев, Дмитрий Пархачев и Павел Пласконный заключили контракты с "Атырау" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (17 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
  4. Павел Пласконный стал казахстанцем (руск.). football.by (4 красавіка 2014). Праверана 22 студзеня 2024.
  5. Афанасьев и Пласконный покинули «Атырау» (руск.). by.tribuna.com.
  6. Павел Пласконный заключил контракт с "Витебском" (руск.). football.by (11 лютага 2015). Праверана 22 студзеня 2024.
  7. Павел Пласконный расторг контракт с "Витебском" (руск.). football.by (23 мая 2015). Праверана 22 студзеня 2024.
  8. Павел Пласконный не перейдет в "Судуву" (руск.). football.by (24 чэрвеня 2015). Праверана 22 студзеня 2024.
  9. Павел Пласконный договорился с "Белшиной" (руск.). football.by (14 ліпеня 2015). Праверана 22 студзеня 2024.
  10. "Городея" подписала Пласконного и продлила контракт с Антоном Сарокой (руск.). football.by (5 студзеня 2016). Праверана 22 студзеня 2024.
  11. Тупчий и Пласконный продлили контракты с "Городеей" (руск.). football.by (5 снежня 2016). Праверана 22 студзеня 2024.
  12. Александр Глеб продлил контракт с БАТЭ на год (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (14 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 12 сакавіка 2022.
  13. Пласконный будет играть за НФК (руск.). football.by (19 лютага 2019). Праверана 22 студзеня 2024.
  14. Пласконный покинул НФК (руск.). football.by (28 мая 2019). Праверана 22 студзеня 2024.
  15. Источник: Пласконный завершил карьеру (руск.)(недаступная спасылка). football.by (5 верасня 2019). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2019.
  16. Игорь Горелов: о подготовке дубля к сезону, тренерском штабе и разнице поколений (руск.). Афіцыйны сайт салігорскага «Шахцёра» (3 лютага 2022). Праверана 22 студзеня 2024.
  17. Пласконный вошел в тренерский штаб "Минска" (руск.). football.by (13 лютага 2023). Праверана 22 студзеня 2024.
  18. Яромко с тренерским штабом покинули "Минск" (руск.). football.by (29 снежня 2023). Праверана 22 студзеня 2024.
  19. Стал известен тренерский штаб молодежной сборной Беларуси (руск.). bel.football (22 сакавіка 2024). Праверана 25 сакавіка 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]