Шматгадоваятравяністая расліна вышынёй да 1,5 м. Утварае рыхлую дзярніну. Ад дзярніны адыходзяць паўзучыя карэнішчы. Лісце простае, суцэльнае, сядзячае, лінейна-ланцэтнай формы, бліскучае, з гладкім краем і завостранай верхавінкай. Каля асновы ліста маецца бародка з валаскоў. Суквецце — падоўжаная, часам перарывістая мяцёлка. Кветкавыя каласкі зялёнага з жаўтаватым адценнем колеру. Ніжняя кветкавая лускавінка разарваная на верхавінцы і асцюком, выходзячым з ніжняй чвэрці яе спінкі. Плод — зярняўка.