Перайсці да зместу

Паліна Уладзіміраўна Гельман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паліна Уладзіміраўна Гельман
Дата нараджэння 24 кастрычніка 1919(1919-10-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 лістапада 2005(2005-11-29) (86 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць Сцяг СССР СССР Сцяг Расіі Расія
Род войскаў ВПС
Гады службы 19411957
Званне дэмабілізаваўся маёрам, пасля прысвоена званне падпалкоўніка, у гады вайны — старшы лейтэнант
Часць 46-ы гвардзейскі бамбардзіровачны авіяполк  (руск.)
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн ЛенінаОрдэн Чырвонага СцягаОрдэн Чырвонага СцягаОрдэн Айчыннай вайны I ступені
Ордэн Айчыннай вайны I ступеніОрдэн Чырвонай ЗоркіОрдэн Чырвонай ЗоркіМедаль «За баявыя заслугі»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «За абарону Каўказа»
Медаль «За абарону Каўказа»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «Ветэран працы»
Медаль «Ветэран працы»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
У адстаўцы выкладчык, навуковы работнік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паліна Уладзіміраўна Гельман (24 кастрычніка 1919 — 29 лістапада 2005) — начальнік сувязі авіяцыйнай эскадрыллі 46-га гвардзейскага начнога бамбардыровачнага авіяцыйнага палка  (руск.) 325-й начной бамбардыровачнай авіяцыйнай дывізіі 4-й Паветранай арміі  (руск.) 2-га Беларускага фронту, гвардыі старшы лейтэнант. Здзейсніла 860 баявых вылетаў  (руск.). Герой Савецкага Саюза[1].

Нарадзілася 24 кастрычніка 1919 года ў горадзе Бярдычаў (цяпер Жытомірскай вобласці Украіны) у сям’і рабочага. Маці — яўрэйка, бацька — рускі. Пасля гібелі бацькі ад рук пятлюраўцаў пераехала з маці Аленай Львоўнай Гельман ў 1920 годзе ў Гомель[1].

Скончыла школу ў Гомелі і 3 курса гістарычнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У Чырвонай Арміі з кастрычніка 1941 года. У 1942 годзе скончыла курсы штурманаў пры Энгельскай ваеннай авіяцыйнай школе пілотаў. У дзеючай арміі з мая 1942 года. Член ВКП(б)/КПСС з 1942 года.

Начальнік сувязі авіяцыйнай эскадрыллі 46-га гвардзейскага начнога бамбавальнага авіяпалка (325-я начная бамбавальная авіядывізія, 4-я Паветраная армія, 2-і Беларускі фронт) гвардыі старэйшы лейтэнант П. У. Гельман да мая 1945 года, як штурман самалёта ПА-2, здзейсніла 860 вылетаў на бамбёжкі варожых пазіцый, перапраў, складоў з боепрыпасамі і маёмасцю, аэрадромаў. Скінула 113 тон бомбаў на нямецка-фашысцкіх захопнікаў; выконваючы баявыя заданні, налятала 1300 гадзін; вырабіла 164 бомбавых удары, у тым ліку бамбавала варожыя пазіцыі ў Крыме; пры фарсіраванні нашымі войскамі ракі Нараў бамбіла абарону гітлераўцаў у раёне гарадоў Астралэнка і Сяроцк. Выклікала 142 пажары ў размяшчэнні ворага. Дастаўляла прадукты харчавання, боепрыпасы, адзенне, медыкаменты дэсантнікам ў населены пункт Эльтыген (цяпер у межах горада-героя Керч Крымскай вобласці Украіны).

Удзельніца абароны Каўказа, вызвалення Кубані, Таманскага паўвострава, Крыма, Беларусі, Польшчы, баёў над Германіяй[1].

Дзяўчаты-афіцэры 46-га гвардзейскага Таманскага начнога бамбардзіровачнага авіяцыйнага палка 325-й начной бамбардзіровачнай авіяцыйнай дывізіі 4-й паветранай арміі: Еўдакія Бершанская (злева), Марыя Смірнова (стаіць) і Паліна Гельман.

Скончыла вайну на Эльбе. Апошні палёт здзейсніла над Берлінам.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання і праяўленыя пры гэтым гераізм і мужнасць гвардыі старэйшаму лейтэнанту Гельман Паліне Уладзіміраўне прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 8962).

У 1951 годзе П. У. Гельман скончыла Ваенны інстытут замежных моў[1].

З 1957 года гвардыі маёр Гельман — у адстаўцы[1].

Пасля разгортвання падзей  (руск.) на Кубе ў раёне Плая-Хірон працавала там у якасці перакладчыка і пасла міру.

Мемарыяльная дошка ў гонар П. Гельман на будынку былой школы ў Гомелі.
Мемарыяльная дошка ў памяць пра Герояў Савецкага Саюза, якія вучыліся ў Гомельскім аэраклубе.

З 1970 года кандыдат эканамічных навук (1970), дацэнт (1973)[1]. Да выхаду на пенсію ў 1990 годзе П. У. Гельман выкладала ў Інстытуце грамадскіх навук пры ЦК КПСС.

У складзе савецкіх дэлегацый выязджала ў Ізраіль.

Мемарыяльныя дошкі ў гонар Г. Дакутовіч і П. Гельман на будынку лесатэхнічнага тэхнікума ў Гомелі.

Была членам праўлення Таварыства «СССР-Уругвай».

Памерла 29 лістапада 2005 года. Пахавана ў Маскве на Новадзявочых могілках.

  • Адна з вуліц у Бярдзічаве носіць імя Паліны Гельман.
  • Па рашэнні Тапанімічнай камісіі пры Гомельскім гарадскім выканаўчым камітэце 3-я праектаваная вуліца ў 59-м мкр. Шведская горка ў Гомелі атрымала назву ў гонар Паліны Гельман.
  • Мемарыяльная дошка на будынку школы, у якой яна вучылася, у г. Гомель.
  • Мемарыяльная дошка на будынку абласной арганізацыі ДТСААФ у г. Гомель.
  • Стэла ў гонар П. У. Гельман ўстаноўлена на Алеі Герояў у Гомелі (вул. Савецкая)[2][3].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Гельман Полина Владимировна // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 143. — 737 с.
  2. Аллея Героев в Гомеле(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2023.
  3. Гельман Полина Владимировна(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 снежня 2023.
  • Гельман Полина Владимировна // Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — С. 317. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Аронова Р. Тревожные ночи // Героини: очерки о женщинах — Героях Советского Союза / ред.-сост. Л. Ф. Торопов; предисл. Е. Кононенко. — Вып. 1. — М.: Политиздат, 1969. — 447 с.
  • Гельман П.В., Герой Советского Союза. О боях, пожарищах и друзьях-товарищах... М.: Финансовая академия, 2002. 52 с. УДК 947.0844.8, ББК 63.3(2) 722 Г32.
  • МОСКОВСКИЙ УНИВЕРСИТЕТ В Великой Отечественной войне. — 4-е, переработанное и дополненное. — М.: Издательство Московского университета, 2020. — С. 167,