Архітэктура (лац.: architectura — будаўніцтва, дойлідства, ад стар.-грэч.: ἀρχι — старшы, галоўны і τέκτων — будаўнік, цясляр) — адна з найбольш усёабдымных абласцей чалавечай дзейнасці, якая займаецца арганізацыяй прасторы і часу і вырашае любыя прасторавыя і часавыя задачы, ад распрацоўкі стратэгій развіцця агламерацый да дызайну дзвярных ручак.
Па словах старажытнарымскага архітэктара Вітрувія, архітэктура засноўваецца на трох пачатках: лац.: firmitas — трываласць, лац.: utilitas — карысць і лац.: venustas — прыгажосць (т. з. Трыяда Вітрувія) — і ляжыць у вызначаных гарманічных адносінах да прапорцый чалавечага цела
Выдатны артыкул
Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс
Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс — помнік архітэктуры XVI—XVIII стагоддзяў. Закладзены князем Мікалаем Радзівілам Сіроткам у 1583 годзе паўднёвы захад ад Нясвіжа, на месцы драўлянага замка 1533 года. Да 1599 года ў будаўніцтве ўдзельнічаў італьянскі архітэктар Джавані Бернардоні. У XVI—XX стагоддзях — рэзідэнцыя князёў Радзівілаў. Уключае палац, замкавыя ўмацаванні вакол яго і вялікі ландшафтна-пейзажны парк.
Нясвіжскі замак — першае бастыённае ўмацаванне так званай новаітальянскай сістэмы на тэрыторыі Беларусі. На час будаўніцтва замак лічыўся адным з самых дасканалых збудаванняў падобнага тыпу. Быў выдатна забяспечаны артылерыяй, ручной агнястрэльнай зброі і вайсковай амуніцыі. Як фартыфікацыя меў важнае ваеннае значэнне на працягу некалькіх стагоддзяў, быў месцам канцэнтравання прыватнай арміі Радзівілаў. У агульнай планіроўцы і будове заўважная тэндэнцыя да сіметрычнасці. Цэнтральны корпус, перабудаваны ў XVIII стагоддзі, вылучаецца сваім архітэктурна-мастацкім рашэннем (далей…).
Сабор лічыцца адной з жамчужын еўрапейскай готыкі, як па тэхнічных характарыстыках, так і па мастацкаму ўзроўню, з’яўляецца мастацкай і нацыянальна-гістарычнай святыняй Чэхіі. Сабор Святога Віта істотна паўплываў на развіццё позняга гатычнага стылю, уласцівага для Цэнтральнай Еўропы. Мясцовыя гатычныя стылі Славеніі, паўночнай Харватыі, Аўстрыі, Чэхіі, Польшчы і паўднёвай Германіі маюць на сабе відавочны ўплыў праекта Петэра Парлера(далей…).