Партал:Беларусь
|
Беларусь

Беларусь — краіна ва Усходняй Еўропе, якая знаходзіцца на захадзе Усходне-Еўрапейскай раўніны. Мяжуе на паўночным захадзе з Літвой, на поўначы з Латвіяй, на паўночным усходзе і ўсходзе з Расіяй, на поўдні з Украінай, на захадзе з Польшчай (агульная даўжыня меж складае 2969 км). Працягласць з поўначы на поўдзень 560 км, з захаду на ўсход 650 км.
Населена беларусамі — народам са шматвекавой гісторыяй. Свой пачатак яна вядзе ад плямёнаў крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў ды традыцый Вялікага Княства Літоўскага.
Выдатны артыкул

«Баграціён» — кодавая назва Беларускай наступальнай аперацыі (23 чэрвеня — 28 жніўня 1944 года), наступальная аперацыя Чырвонай Арміі ў час Вялікай Айчыннай вайны, названая ў гонар расійскага палкаводца вайны 1812 года Пятра Баграціёна, у выніку якой уся тэрыторыя Беларусі была вызвалена з-пад нямецкай акупацыі. Лічыцца адной з найбуйнейшых вайсковых аперацый у сусветнай гісторыі.
У вызваленні Беларусі ўдзельнічалі войскі чатырох франтоў: 1-га Прыбалтыйскага (камандуючы — генерал арміі І. Баграмян), 3-га Беларускага (генерал-палкоўнік І. Чарняхоўскі), 2-га Беларускага (генерал арміі Г. Захараў) і, з другога дня аперацыі, 1-га Беларускага (генерал арміі К. Ракасоўскі). Таксама ў аперацыі прымалі ўдзел: Першая армія Войска Польскага, французскі добраахвотніцкі знішчальны авіяполк «Нармандыя-Нёман», Дняпроўская ваенная флатылія. Важная роля надавалася ўдзелу партызан. Дзеянні войскаў каардынавалі маршалы А. Васілеўскі і Г. Жукаў. Савецкім войскам процістаялі войскі групы армій «Цэнтр» на чале з генерал-фельдмаршалам Э. Бушам (далей…).
Добры артыкул
Вуліца Карла Маркса, былая Язерская (ці Азёрская), Скідзельская, Брыгіцкая, Кутузаўская, Купецкая — вуліца ў гістарычным цэнтры горада Гродна, названая ў савецкія часы ў гонар Карла Маркса (1818—1883), заснавальніка камуністычнай ідэалогіі. Працягласць вуліцы каля 650 м, ад плошчы Савецкай да Цэнтральнага Гродзенскага аўтавакзала.
Азёрская вуліца, якая выходзіла з Рынку, была галоўнай усходняй планіровачнай воссю Горадні. Крыніцы шматразова падкрэсліваюць яе значэнне ў жыцці горада (далей…).
Біяграфія

Соф’я Гальшанская (каля 1405 — 1461) — князёўна з роду Гальшанскіх, каралева польская, з 1422 года чацвёртая і апошняя жонка караля польскага Уладзіслава II Ягайлы.
Была каранавана ў 1424 годзе. Разам з мужам дамагалася замацавання польскага трона за сваім сынам Уладзіславам. Пасля смерці Ягайлы 1 чэрвеня 1434 года Уладзіслаў стаў каралём, але Соф’я так і не стала рэгентам. У 1440 годзе Уладзіслаў стаў таксама каралём Венгрыі, а малодшы сын Казімір — вялікім князем літоўскім. Пасля гібелі старэйшага сына ў бітве пад Варнай 10 лістапада 1444 года Соф’я адстойвала правы Казіміра, які, па патрабаванні маці, 25 чэрвеня 1447 года быў каранаваны на польскі трон. Выступіла ініцыятарам першага перакладу Бібліі на польскую мову, вядомага як Біблія каралевы Соф’і (далей…).
Гісторыя Беларусі
Радзімічы | Крывічы | Дрыгавічы | Полацкае княства | Тураўскае княства | Вялікае Княства Літоўскае | Грунвальдская бітва | Крэўская унія | Пагоня | Рэч Паспалітая | Брэсцкая унія | Бітва пад Оршай | Паўстанне 1794 года | Паўстанне 1863—1864 гадоў | БСГ | Наша Ніва | Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Літвы і Беларусі | Беларуская Народная Рэспубліка | Слуцкі збройны чын | Гісторыя БССР | Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка | Беларусізацыя | Рэпрэсіі ў БССР | Заходняя Беларусь | Вялікая Айчынная вайна | Чарнобыльская катастрофа
Культура і навука
Установы
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі | Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт | Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета | Саюз беларускіх пісьменнікаў | Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы | Беларусьфільм | Рэлігія ў Беларусі
Народная культура
Абрады і звычаі беларусаў | Беларускі нацыянальны касцюм | Беларускі народны танец | Беларуская кухня | Святы Беларусі
Выдатныя беларусы
Рагвалод · Ізяслаў Уладзіміравіч · Усяслаў Чарадзей · Ефрасіння Полацкая · Кірыла Тураўскі · Францыск Скарына · Астафій Валовіч · Леў Сапега · Кіпрыян Жахоўскі · Тадэвуш Касцюшка · Кастусь Каліноўскі · Якуб Наркевіч-Ёдка · Францішак Багушэвіч · Яўхім Карскі · Ігнат Буйніцкі · Вітольд Бялыніцкі-Біруля · Эдвард Вайніловіч · Вацлаў Ластоўскі · Усевалад Ігнатоўскі · Браніслаў Тарашкевіч · Якуб Колас · Янка Купала · Сцяпан Некрашэвіч · Пётр Машэраў · Васіль Быкаў · Іван Якубоўскі · Андрэй Грамыка · Уладзімір Караткевіч · Рыгор Барадулін · Святлана Алексіевіч
Геаграфія Беларусі
Беларусь займае заходнюю ўскраіну Усходне-Еўрапейскай раўніны. Сярэдняя вышыня тэрыторыі складае 160 м над узроўнем мора. Абсалютныя вышыні розняцца ад 80 м (урэз вады р. Нёман каля мяжы з Літвой) да 345 м (г. Дзяржынская на паўднёвым захадзе Мінскага ўзвышша). Каля ¾ тэрыторыі Беларусі займаюць нізіны і раўніны з абсалютнымі вышынямі да 200 м. Тэрыторыя рэспублікі багатая на балоты, найбольшая колькасьць якіх знаходзіцца на Палессі.
Адміністрацыйны падзел
Мінск · Гомель · Віцебск · Гродна · Магілёў · Брэст · Бабруйск · Баранавічы · Барысаў · Пінск · Мазыр · Ліда · Орша
Дняпро · Заходняя Дзвіна · Нёман · Прыпяць · Сож · Буг · Бярэзіна · Вілія
Нарач · Асвейскае · Чырвонае · Лукомскае · Дрывяты · Доўгае
Геаграфічныя аб’екты
Белавежская пушча · Беларуская града · Беларускае Палессе · Бярэзінскі біясферны запаведнік · гара Дзяржынская
Ці ведаеце вы, што...
- Найбольшая тоўшча сапрапелю на Беларусі назапасілася ў возеры Судабле.
- Паўстанцкі атрад Козел-Паклеўскага фактычна перастаў існаваць пасля бою пад Уладыкамі.
- Каб абыйсці забарону на пераклад Карана, мінскі імам назваў свой манускрыпт каментаром.
- У вендскі перыяд марскі басейн ахопліваў больш за 80 % тэрыторыі Беларусі.
- Этнакультурную сітуацыю ў беларуска-польска-літоўскім памежжы характарызуюць, як «плавільны кацёл».
- У музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ёсць зала, прысвечаная воінам-інтэрнацыяналістам.
Новыя артыкулы
- Людміла Аляксееўна Грамыка — пачаты 11 сакавіка 2026 удзельнікам Aneuko
- Анатоль Мікалаевіч Сініла — пачаты 11 сакавіка 2026 удзельнікам Чаховіч Уладзіслаў
- Іванна Іванаўна Бамбешка — пачаты 11 сакавіка 2026 удзельнікам Чаховіч Уладзіслаў
- Яўрэйскі аддзел Беларускага дзяржаўнага музея — пачаты 11 сакавіка 2026 удзельнікам Чаховіч Уладзіслаў
- Беларусізацыя ў Бранскай губерні — пачаты 10 сакавіка 2026 удзельнікам Чаховіч Уладзіслаў
- Галіна Іванаўна Паўлянок — пачаты 10 сакавіка 2026 удзельнікам DobryBrat
- Беларускае падраздзяленне спецыяльнага прызначэння «1514» — пачаты 10 сакавіка 2026 удзельнікам KastusK
- Вясновыя карагоды ў Пінкавічах — пачаты 10 сакавіка 2026 удзельнікам Mrrrrrr
- Юрый Аркадзевіч Барысёнак — пачаты 10 сакавіка 2026 удзельнікам Чаховіч Уладзіслаў
- Строй лелікаўскай свахі — пачаты 10 сакавіка 2026 удзельнікам Ал3ксАндрааа
- Традыцыя прыгатавання рыбы і рыбных страў (Бярозаўскі раён) — пачаты 10 сакавіка 2026 удзельнікам Ал3ксАндрааа
- Марыя Твардоўская — пачаты 10 сакавіка 2026 удзельнікам Aliaksei Lastouski
- Вольга Сцяпанаўна Захарава — пачаты 10 сакавіка 2026 удзельнікам DobryBrat
- Вавельскі спіс — пачаты 9 сакавіка 2026 удзельнікам Чаховіч Уладзіслаў
- Душэўнае радыё — пачаты 9 сакавіка 2026 удзельнікам Андрэй 2403 Б
- Гумар FM — пачаты 9 сакавіка 2026 удзельнікам Андрэй 2403 Б
Артыкулы да напісання
Гістарычныя раёны Гомеля: Верхняе Брылёва · Ніжняе Брылёва · Ляшчынец · Старая Мільча · Ціценкі · Якубоўка
Артыкулы да пашырэння
Беларуская мова · Астрамечаўскі ідал · Капыльскі замак · Маніфест 22 студзеня · Пінскае гета · Беларускі нацыянальны камітэт, Магілёў · Беларускі сялянскі саюз · Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім, 1492—1494
Катэгорыі артыкулаў