Партал:Гродна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Партал Coat of arms of Hrodna.svg Гродна
Партал:Гродна
Старажытны герб Гродна

Гро́дна (трансліт.: Hrodna) — горад абласнога падпарадкавання на захадзе Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Гродзенскай вобласці і Гродзенскага раёна. Размешчаны ў заходняй частцы вобласці, на берагах ракі Нёман, на мяжы з Польшчай і Літвой (у 15 і 30 кіламетрах адпаведна). Вузел чыгунак на Вільнюс (Літва), Масты, Беласток (Польшча), аўтадарог на Вільнюс, Ліду, Ваўкавыск. Порт, аэрапорт. Насельніцтва 368 710 чалавек (2017).

Выдатны артыкул
Стары замак, від з боку Новага замка, 2012.

Стары́ за́мак у Гро́дне, за́мак Бато́рыя — адзін з найстаражытнейшых помнікаў архітэктуры ў Беларусі, комплекс абарончых збудаванняў, культавых і свецкіх будынкаў 1119 стагоддзяў Размешчаны ў гістарычным цэнтры Гродна па адрасе: Гродна, вуліца Замкавая, 21.

Стары замак з’яўляецца адзіным (за выключэннем размешчанага на суседнім пагорку Новага замка) захаваным каралеўскім замкам на землях Беларусі. Доўгі час замак быў рэзідэнцыяй вялікіх князёў літоўскіх і каралёў польскіх, і такім чынам адыгрываў важную ролю ў жыцці чатырох сучасных народаў: беларускага, літоўскага, польскага і украінскага. У часы сярэднявечча гродзенскі стары замак стаяў у авангардзе барацьбы ўсходнееўрапейскіх народаў з крыжацкай навалай, набыўшы з цягам часу славу легендарнага. «Замак Гартэн», як яго называлі прускія храністы, атрымаў сярод еўрапейскага рыцарства славу непрыступнай цвярдыні, паход на які лічыўся справай гонару кожнага тэўтона. Усяго з канца XIII і да пачатку XV стагоддзя Гродна і яго замкі вытрымалі каля дваццаці нападаў крыжакоў.

Замак размешчаны на высокім і стромкім узгорку на правым беразе Нёмана пры ўпадзенні ў яго рэчкі Гараднічанкі. Пачаў будавацца ў часы Старажытнарускай дзяржавы. Замак неаднаразова руйнаваўся, аднаўляўся і перабудоўваўся. У яго планіроўцы і архітэктуры выяўляюцца напластаванні многіх стагоддзяў. Тапаграфія мясцовасці вызначыла абрыс плану замка, блізкага да трохвугольніка. Працягласць замкавых сцен дасягала амаль 300 метраў пры сярэдняй таўшчыні каля 3 метраў. Сцены мелі неаднолькавую вышыню і завяршаліся зубцамі. Ад горада замак падзяляўся ярам і глыбокім ровам. Паводле гістарычных дакументаў вядомы не менш як шэсць яго розных варыянтаў.

У пачатку 12 стагоддзя стаў княжацкай рэзідэнцыяй Гарадзенскага княства. Тут былі ўзведзены княжацкі церам, Ніжняя царква, Верхняя царква, іншыя жылыя і гаспадарчыя пабудовы. У гэты час у замку была пабудавана мураваная сцяна з плінфы, аналагаў якой не было сярод іншых усходнееўрапейскіх збудаванняў.

Да нашых дзён захаваліся палац, фрагменты абарончых сцен, руіны Ніжняй і Верхняй цэркваў, княжацкіх пакояў, мост і замчышча. Самымі вядомымі ўладальнікамі замка былі вялікі князь Вітаўт і кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый, а таксама славуты абаронца замка Давыд Гарадзенскі.

Цяпер у замку размяшчаецца Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей. Традыцыйна ўвесь комплекс збудаванняў на Замкавай гары захаваў назву Стары замак.

Добры артыкул
Вялікая Траецкая (Гродна).

Ву́ліца Вялі́кая Трае́цкаявуліца ў гістарычным цэнтры Гродна, адна з самых старажытных у горадзе. Гістарычная назва вернутая ў пачатку 1990-х гадоў. Даўжыня — каля 700 метраў. Па вуліцы ходзіць грамадскі транспарт — тралейбус.

Праходзіць ад вуліцы Давыда Гарадзенскага да вуліцы Віленская праз месцы, якія ў мінулым складалі яўрэйскі квартал. Перпектыву вуліцы з боку Нёмана замыкае Стары замак. На вуліцы знаходзяцца прынамсі 2 будынкі сінагогі, адна з іх — Харальная, з’яўляецца адной з самых вялікіх у Беларусі.

Перасякаецца з вуліцамі Кастрычніцкая, Дамініканская, Найдуса. Рух транспарта ў два бакі, па адной паласе ў кожны бок.

Сучасныя і гістарычныя раёны
Сучасныя адміністратыўныя-тэрытарыяльныя адзінкі:Гістарычны цэнтр:

Гістарычныя прадмесці:

Гістарычны сядзібы:

Выбраная выява
Гималайские медвежата Гродно.JPG
Вікісховішча
Amtliche Beilage der Grodnoer Zeitung.jpg Гродна (2018). Вуліца 1 Мая. (01).jpg 02 rumliovo church (7141892675).jpg Фестиваль. Азербайджанский двор.jpg
гісторыя
Гродна
вуліцы
Гродна
храмы
Гродна
фестывалі
Гродна
Роднасныя праекты
Wiktionary-logo-sv.png
Wiktionary
Вікіслоўнік
Commons-logo.svg
Commons
Вікісховішча
Wikiquote-logo.svg
Wikiquote
Вікіцытатнік