Партал:Тэхніка
| Запрашаем на партал «Тэхніка» |
|
Тэхніка (грэч. téchnē мастацтва, майстэрства) — сукупнасць сродкаў чалавечай дзейнасці, створаных для ажыццяўлення працэсаў вытворчасці і абслугоўвання невытворчых патрэб грамадства.
У тэхніцы матэрыялізаваныя веды і вытворчы досвед, набытыя чалавецтвам у працэсе развіцця. Тэхніка аблягчае працоўныя намаганні чалавека і павышае іх эфектыўнасць, дае магчымасць пераўтвараць прыроду. Па меры развіцця тэхніка замяняе чалавека ў выкананні тэхналагічных функцый, звязаных з фізічнай і разумовай працай. Тэхніка ўдзейнічае на прадметы працы пры стварэнні матэрыяльных і культурных даброт; выкарыстоўваецца для атрымання, перадачы і ператварэння энергіі; даследавання законаў развіцця прыроды і грамадства; перамяшчэння і сувязі; збору, зберагання і перадачы інфармацыі; кіравання грамадствам; бытавога абслугоўвання; вядзення вайны і забеспячэння абароны.
Абраны артыкул

ГАЗ-АА (вядомы таксама як «палутарка») — савецкі грузавы аўтамабіль, грузападымальнасцю 1,5 т. Выпускаўся з 1932 па 1950 год. Усяго выпушчана 985 000 асобнікаў ГАЗ-АА, ГАЗ-ММ і іх мадыфікацый.
Уяўляў сабой ліцэнзійную копію амерыканскага грузавіка Ford Model АА узору 1929, але пасля неаднаразова быў мадэрнізаваны. У перыяд свайго выпуску аўтамабілі ГАЗ-АА і ГАЗ-ММ з'яўляліся самымі распаўсюджанымі ў СССР. Да 1951 года кожны другі выраблены ў СССР аўтамабіль быў стандартным бартавым грузавіком ГАЗ-АА (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Лічыцца, што першая камерцыйна паспяховая пішучая машынка была сканструявана ў ЗША ў 1867 годзе.
- У канструкцыях, якія не зварваюцца або не дапускаюць награвання, можна прымяніць заклёпачнае злучэнне.
- Пасля завяршэння праграмы Спейс шатлаў выратавальныя караблі НАСА апынуліся без работы.
- У фантастычным фільме «Назад у будучыню» аўтамабіль быў мадыфікаваны пад машыну часу.
- Для візуальнай праверкі якасці яек выкарыстоўваецца аваскоп.
- Першы ў гісторыі начны паветраны таран здзейснены на самалёце І-15.
- Першым савецкім аўтамабілем, удастоеным дзяржаўнага знака якасці, стаў БелАЗ-540А.
Абраная выява
Катэгорыі
- Машыны • Механізмы
- Абсталяванне • Зброя • Інфарматыка • Космас • Транспарт • Электроніка