Партызанская брыгада імя С. М. Кірава (М. І. Карашкоў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партызанская брыгада імя С. М. Кірава
Гады існавання 1943—1944
Краіна  СССР
 РСФСР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 910 партызан (29.6.1944)
Дыслакацыя Барысаўскі, Пухавіцкі, Рудзенскі, Чэрвеньскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры М. І. Карашкоў

Партызанская брыгада імя С. М. Кіравапартызанская брыгада, створаная ў кастрычніку 1943 года на базе вылучаных 1-й Мінскай партызанскай брыгадай атрадаў імя Кірава, імя Варашылава (створаны ў жніўні 1943) і імя Будзённага (створаны ў лістападзе 1942). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Барысаўскага, Пухавіцкага, Рудзенскага, Чэрвеньскага раёнаў. 29 чэрвеня 1944 года брыгада (910 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

  • атрад імя Кірава;
  • атрад імя Будзённага;
  • атрад імя Варашылава;
  • атрад імя Жукава.

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандзір[правіць | правіць зыходнік]

Камісар[правіць | правіць зыходнік]

  • Г. М. Папшаў

Начальнік штаба[правіць | правіць зыходнік]

  • Р. М. Дзедаў

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Партызаны праводзілі аперацыі на камунікацыях МінскБарысаў, Мінск — Асіповічы і іншых. У «рэйкавай вайне» падарвалі больш за 1,3 тысячы рэек. У красавіку 1944 года разграмілі гарнізоны ў вёсках Таковішча і Вялікія Лукі Пухавіцкага раёна. У жніўні 1943 года вялі засадныя баі каля вёскі Ачыжа Чэрвеньскага, у снежні каля вёскі Матарова Рудзенскага раёнаў, у ліпені — жніўні 1943, красавіку — маі 1944 гадоў — баі з карнікамі. Разам з Чырвонай Арміяй вызвалілі горад Чэрвень.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]