Польскі адкрыты ўніверсітэт імя Тадэвуша Касцюшкі ў Брэсце

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Польскі адкрыты ўніверсітэт імя Тадэвуша Касцюшкі ў Брэсце
Polski Uniwersytet Otwarty im. Tadeusza Kościuszki w Brześciu
Арыгінальная назва Polski Uniwersytet Otwarty im. Tadeusza Kościuszki w Brześciu
Тып Недзяржаўны
Рэктар Алена Ківако
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Беларусь
Юрыдычны адрас Брэст

Польскі адкрыты ўніверсітэт імя Тадэвуша Касцюшкі ў Брэсце (польск.) Polski Uniwersytet Otwarty im. Tadeusza Kościuszki w Brześciu) – недзяржаўная навучальная ўстанова, якая дзейнічала ў 1990-я годы ў Брэсце. Ставіла сабе на мэце павышэнне ведаў наконт польскай гісторыі і культуры. Накіравана была на жыхароў Брэста і Брэсцкай вобласці.

Абставіны стварэння[правіць | правіць зыходнік]

У другой палове 1980-х гадоў у СССР адбыліся палітычныя і гаспадарчыя змены, якія называюцца перабудовай. У іх выніку адбылася між іншым лібералізацыя ў галіне асветы нацыянальных меншасцей. У Беларускай ССР, у якой жыла значная польская нацыянальная меншасць, пачалі з'яўляцца ініцыятывы і ўстановы, мэтай якіх была адбудоба і развіццё польскай і польскамоўнай асветы. Працэс працягваўся пасля абвяшчэння незалежнасці Рэспублікі Беларусь. На пачатку 90. гадоў адным са створаных у гэтай галіне праектаў былі так званыя народныя ўніверсітэты. Іх задачай было, дапаўняючы дзяржаўную сістэму асветы, забяспечваць дарослым і моладзі ў пазашкольным узросце магчымасць здабывання ведаў па тэме польскай гісторыі, літаратуры і культуры, а таксама дапаўненне базавай адукацыі. Іх мэтай было таксама ўмацаванне нацыянальнай свядомасці палякаў — жыхароў Беларусі. Установы такога тыпу былі створаныя ў Баранавічах, Брэсце і Мінску. Яны не выдавалі афіцыйна прызнаных дыпломаў аб іх сканьчэнні[1].

Характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

У 1999 годзе пасаду рэктара Польскага адкрытага ўніверсітэта імя Тадэвуша Касцюшкі ў Брэсце займала дацэнт Алена Ківако, якая была таксама арганізатарам навучання польскай мовы ў Брэсцкім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя Алаксандра Пушкіна. Праграма лекцыі на 1999 год для жыхароў Брэста і Брэсцкай вобласці ўключала ў сябе тэмы: грамадска-палітычная дзейнасць Адама Міцкевіча для незалежнасці Айчыны, Фрыдэрык Шопен (1810—1849) — самы знакаміты польскі кампазітар, міжнародная сітуацыя Польшчы ў перададні другай сусветнай вайны (60 гадавіна абарончай вайны), грамадска-палітычная і экаманічная сітуацыя III Рэчы Паспалітай. Універсітэт планаваў каксама сесію, прысвечаную Канстытуцыі 3 Мая — Для выратавання нашай Айчыны і яе межаў, а таксама сесію, прысвечаную 81 гадавіне аднаўлення незалежнасці Польшчы[2].

Зноскі

  1. Oświata.... — С. 297.
  2. Oświata.... — С. 300.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Агнешка Грэндзік-Радзяк. Oświata i szkolnictwo polskie na ziemiach północno-wschodnich II Rzeczypospolitej i współczesnej Białorusi 1939–2001. — Торунь: Europejskie Centrum Edukacyjne, 2007. — 441 с. — ISBN 978-83-60738-09-2. (польск.)