Польскі народны ўніверсітэт у Брэсце

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Польскі народны ўніверсітэт у Брэсце
Polski Uniwersytet Ludowy w Brześciu
Арыгінальная назва Polski Uniwersytet Ludowy w Brześciu
Заснаваны 15 снежня 1990
Год закрыцця 1995
Тып Недзяржаўны
Рэктар Віктар Пляскач, Генрых Стыбаневіч
Размяшчэнне Сцяг Беларусі (1991-1995) Беларусь
Юрыдычны адрас Брэст, Бульвар Касманаўтаў, 48

Польскі народны ўніверсітэт у Брэсце (польск.: Polski Uniwersytet Ludowy w Brześciu) — недзяржаўная навучальная ўстанова, якая дзейнічала на пачатку 90-х гадоў ХХ стагоддзя ў Брэсце. Яе мэтай было арганізаванне інтэлектуальнага жыцця польскай меншасці ў Беларусі, дапамога ў працэсе адраджэння яе нацыянальнай тоеснасці, а таксама папулярызацыя праблематыкі ў галіне польскай гісторыі, літаратуры і культуры. Дзейнасць установы адбывалася перш за ўсё ў форме штомесячных сесій, на якіх выкладалі навукоўцы з Польшчы ў супрацоўніцтве з вучонымі з Беларусі, Літвы і Украіны.

Абставіны стварэння[правіць | правіць зыходнік]

У другой палове 80-х гадоў ХХ стагоддзя ў СССР адбыліся палітычныя і гаспадарчыя змены, якія называюцца перабудовай. У іх выніку адбылася лібералізацыя ў галіне асветы нацыянальных меншасцей. У Беларускай ССР, у якой жыла значная польская нацыянальная меншасць, пачалі з’яўляцца ініцыятывы і ўстановы, мэтай якіх была адбудоба і развіццё польскай і польскамоўнай асветы. Працэс працягваўся пасля абвяшчэння незалежнасці Рэспублікі Беларусь. На пачатку 90. гадоў адным са створаных у гэтай галіне праектаў былі так званыя народныя ўніверсітэты. Іх задачай было, дапаўняючы дзяржаўную сістэму асветы, забяспечваць дарослым і моладзі ў пазашкольным узросце магчымасць здабывання ведаў па тэме польскай гісторыі, літаратуры і культуры, а таксама дапаўненне базавай адукацыі. Іх мэтай было таксама ўмацаванне нацыянальнай свядомасці палякаў — жыхароў Беларусі. Установы такога тыпу былі створаныя ў Баранавічах, Брэсце і Мінску. Яны не выдавалі афіцыйна прызнаных дыпломаў аб іх сканьчэнні[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Польскі народны ўніверсітэт у Брэсце быў створаны 15 снежня 1990 года прадстаўнікамі Культурна-асветніцкага таварыства палякаў імя Рамуальда Траўгута горада Брэста і Брэсцкай вобласці (КАТП), а таксама Фонду дапамогі польскім школам на ўсходзе імя Тадэвуша Ганевіча ў Любліне (ФДПШУ). Гэта была першая культурна-асветніцкая ўстанова такога тыпу[1]. На яе інаўгурацыі, якую ініцыяваў старшыня КАТП дац. др Міхаіл Дабрынін, прысутнічалі і прамаўлялі між іншым: ксёндз пралат Казімір Свёнтак — генеральны вікарый Пінскай дыяцэзыі Каталіцкага касцёла, Юзаф Адамскі — старшыня ФДПШУ, магістар Крысціна Хрушчэўская, з Любліна і Мікалай Пракаповіч, паэт з Брэста. Навуковы працоўнік Каталіцкага люблінскага ўніверсітэта (КЛУ), праф. доктар габілітаваны Зігмунт Сулоўскі, прачытаў інаўгурацыйную лекцыю па тэме Skąd nasz ród (бел. Адкуль наш род)[2].

У арганізацыі ўніверсітэту і фінансаванні яго выкладчыкаў удзельнічаў ФДПШУ, аднак у пазнейшы час ён адступіў ад датацыі на яго карысць. Падтрымку давалі таксама каталіцкія парафіі Брэста[3]. Першы навучальны год 1990/1991 заканчыўся ў дні 18-19 мая 1991 года[2]. Заняткі праходзілі таксама ў гады 1991—1993. У той час удзельнічала ў іх каля 200 чалавек. Верагодна ў палове 1990-х гадоў універсітэт завершыў дзейнасць[3].

Выкладчыкі і супрацоўнікі[правіць | правіць зыходнік]

Першым рэктарам універсітэту стаў дац. др Віктар Пляскач, прарэктарам па справах праграмы — др Ян Скарбак з КЛУ. Пасаду прарэктара заняла таксама др Тамара Кабот з Брэста[1]. Ужо ў верасні 1991 пасаду рэктара займаў Генрых Стыбаневіч. У склад уладаў універсітэта ўхаводзілі таксама: дац. др Міхаіл Дабрынін — старшыня КАТП, дац. др Уладзімір Мілашкевіч з Брэста, Юзаф Адамскі і іншыя. На пачатку ў выкананні праграмы ўдзельнічаў толькі навукову персанал з КЛУ, пазней таксама з іншых ВНУ і культурных устаноў Любліна[2]. Заняткі велі таксама працоўнікі ададэмічных цэнтраў Познаня, Варшавы, Седльцаў і навукоўцы з Беларусі, Украіны і Літвы. Паводле Агнешкі Грэндзік-Радзяк, удзеў у ініцыятыве навуковых працоўных з розных ВНУ гарантавала высокую ўзровень лекцыяў[3].

Арганізацыя і тэматыка заняткаў[правіць | правіць зыходнік]

Польскі народны ўніверсітэт у Брэсце ставіў саве за мейту эдукацыю жыхароў СССР, а пазней Беларусі, якія дэкляравалі польскую нацыянальнасць, а таксама дапамогу арганізацыям польскай меншасці ў падтрымоўванні і адраджэнні польскай свядомасці паўсюль там, дзе будзе для таго жаданне мясцовых супольснасці. Праграма навучання ўключала ў сябе лекцыі па тэмах: гісторыі, літаратуры, матэрыяльнай і духоўнай культуры, этыкі, рэлігіі, эканоміі. Па-за асветніцкай працай універсітэт планаваў таксама праводзіць навуковыя даследаванні, якія разкрывалі б гісторыю і сучаснасць палякаў у СССР, а таксама выдаваць акадэмічныя падручнікі і навуковыя працы[2].

Заняткі і лекцыі ўніверсітэта адбываліся ў суботы і нядзелі ў палове кожнага месяца ў канферэнцыйнай залі Брэсцкай абласнай бібліятэкі імя Максіма Горкага пры Бульваре Касманаўтаў 48[2]. Мовай лекцыі была зычайна польская, хаця беларуская і руская мелі статус роўнапраўных[3]. Паралельна з лекцыямі ўніверсітэт праводзіў дадатковыя заняткі, канцэрты і мерапрыемствы. Зарганізаваў між іншым паездку пад лёзунгам Следамі вялікіх людзей і польскай культуры на ўсходніх тэрыторыях І і II Рэчы Паспалітай Польскай]]. У дні 27-29 верасня 1991 года ён правёў міжнародную навуковую сэсыю пасведчану 165. гадавіне нараджэння Рамуальда Траўгута[2]. Удзельнічалі ў яе перадусім навукоўцы з Любліна, КЛУ і Універсітэту Марыі Кюры-Складоўскай, але таксама прадстаўнікі навуковых асяроддзяў і даследчыкі 19. стагоддзя з іншых частак Польшчы, з Беларусі, Літвы і Украіны[3].

Ацэнкі[правіць | правіць зыходнік]

Агнешка Грэндзік-Радзяк ацэніла дзейнасць універсітэту вельмі пазітыўна. Паводле яе пасля доўгага перыёду дыскрымінацыі польскага насельніцтва ў БССР і адмовы яму на некалькі дзясятак год кантакту ад польскай культуры, дзейнасць Польскага народнага ўніверсітэта ў Брэсце была надзвычай каштоўнай, успрыманай з энтузіязмам, ініцыятывай, а таксама адказам на вялікае грамадскае запатрэбаванне з боку польскага асяроддзя[3].

Зноскі

  1. а б в Oświata i szkolnictwo polskie poza białoruskim systemem oświatowym // Oświata.... — С. 297.
  2. а б в г д е Oświata i szkolnictwo polskie poza białoruskim systemem oświatowym // Oświata.... — С. 298.
  3. а б в г д е Oświata i szkolnictwo polskie poza białoruskim systemem oświatowym // Oświata.... — С. 299.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Агнешка Грэндзік-Радзяк. Oświata i szkolnictwo polskie na ziemiach północno-wschodnich II Rzeczypospolitej i współczesnej Białorusi 1939–2001. — Торунь: Europejskie Centrum Edukacyjne, 2007. — 441 с. — ISBN 978-83-60738-09-2. (польск.)