Помнік Аляксандру II (Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Помнік
Помнік Аляксандру II
Помнік Аляксандру II у Мінску
Помнік Аляксандру II у Мінску
53°54′11,96″ пн. ш. 27°33′22,74″ у. д.HGЯO
Краіна БССР
Мінск Саборная плошча

Помнік Аляксандру II – помнік расійскаму імператару Аляксандру II. Першы скульптурны помнік, усталяваны ў Мінску ў студзені 1901 г. Знаходзіўся ў скверы на Саборнай плошчы (цяпер плошча Свабоды), каля мінскай ратушы. Дэмантаваны ў 1917 годзе.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Пастамент уяўляў сабой чатырохкантовую прызму з чорнага граніту. Сам бюст імператара выкананы з бронзы. Надпіс на помніку: "Імператару Аляксандру II. Удзячныя грамадзяне горада Мінска. 1900 год". Ля падножжа помніка стаялі мармуровыя слупкі, злучаныя ланцугом. У цёмны час сутак ён асвятляўся двума электрычнымі ліхтарамі, якія стаялі абапал.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Помнік Аляксандру II быў першым менавіта скульптурным помнікам, усталяваным у Мінску. Урачыстае адкрыццё помніка, як новай славутасці горада, сабрала велізную колькасць мінчукоў і гасцей горада. Перад іх позіркамі паўстаў бронзавы бюст цара-вызваліцеля ўсталяваны на чатырохкантовай прызме. Вызваліцелем Аляксандра II называлі таму, што ён адмяніў прыгоннае права. Хоць у самой Беларусі стаўленне да яго было неадназначным, і ад беларусаў ён нават атрымаў мянушку "крывавы" - у памяць пра жорстка падушанае царскімі войскамі вызваленчае паўстанні 1863-64 гг. пад правадырствам Кастуся Каліноўскага. Тым не менш, шмат у чым дзякуючы гэтаму манументу Яго Вялікасці сквер стаў элітарным.

У адпаведнасці з прадпісаннем гарадскога савета ў парк было забаронена ўпускаць асоб "непрыстойна і брудна апранутых: гандляроў, чорнарабочых і майстравых".

Пасля рэвалюцыі 1917 года, помнік новай уладай быў дэмантаваны. Замест яго быў усталяваны помнік "Салдат-рэвалюцыянер" па праекце мінскага архітэктара і скульптара А. Краснапольскага. Ён уяўляў сабой фігуру байца (хутчэй за ўсё з гіпсу) у салдацкім шынялі з вінтоўкай у руках. Але гэты помнік прастаяў нядоўга - да германскай акупацыі 1918 г.. Ён быў разбураны - у лютым 1918 г., кайзераўскія салдаты, якія ўвайшлі ў Мінск, разбілі скульптуру прыкладамі вінтовак.

Дадатковая інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

У красавіку 1918 года Ленін падпісаў у Маскве дэкрэт: "Пра знішчэнне помнікаў, пастаўленых у гонар цароў, якія не маюць мастацкай каштоўнасці, і распрацоўцы праектаў помнікаў Расійскай сацыялістычнай рэвалюцыі". На падставе гэтай пастановы, усе манументы часоў Расійскай імперыі ў Беларусі, за выключэннем некалькіх ваенных мемарыялаў, былі знішчаны на працягу двух гадоў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Refless