Будынак былога мужчынскага духоўнага вучылішча (Мінск)
Флігель | |
Будынак былога мужчынскага духоўнага вучылішча | |
53°54′14″ пн. ш. 27°33′13″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Дата пабудовы | XVIII стагоддзе |
Статус | ![]() |
| |
![]() |
Буды́нак было́га мужчы́нскага духо́ўнага вучы́лішча — частка комплексу Сядзібы Пшаздзецкіх у Мінску. Увесь комплекс занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, як помнік рэспубліканскага значэння[1].
Будынак духоўнага вучылішча змешчаны на вуліцы Рэвалюцыйнай, 2/пл. Свабоды[2].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Будынак на рагу сучасных плошчы Свабоды і вул. Рэвалюцыйнай пабудаваны ў XVIII стагоддзі. У пачатку XIX стагоддзя тут размяшчалася аптэка, пазней — пошта[3]. У XIX — пачатку XX стагоддзя ў будынку быў інтэрнат мужчынскага духоўнага вучылішча. У 1870—1880 гадах будынку правялі рэканструкцыю: дабудавалі трэці паверх і надалі будынку П-абразную форму.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі змяшчаўся Наркамат асветы БССР, у 1922—1925 гг. першая шматгаліновая навукова-даследчая ўстанова ў рэспубліцы, папярэднік Акадэміі Навук БССР — Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт)[1], тут жа было Беларускае курортнае бюро, а з 1930 года — Наркамат аховы здароўя. Пасля тут быў кінатэатр «Радзіма». У 1956 годзе тут месціўся кінатэатр «Навіны дня», які быў разлічаны на 200 месцаў і служыў для паказу паўторных фільмаў[4]. Пазней тут быў размешчаны мінскі раённы аддзел кінафікацыі і мінскі абласны аддзел кніжнага гандлю[3]. Цяпер у будынку размяшчаюцца дзяржаўныя ўстановы[1].
На будынку месціцца помнік Максіму Гарэцкаму.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Будынак складаны, падоўжны ў плане, з выступамі і скошаным вуглом з боку пл. Свабоды. Першапачаткова ён быў Г-падобны ў плане, двухпавярховы з цокальным паверхам. У канцы XIX стагоддзя стаў П-падобны ў плане, у тарцовых частках надбудаваны трэці паверх. Фасады маюць плоскаснае вырашэнне. Сцены рытмічна прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах, на другім паверсе — аздоблены сандрыкамі. Па перыметры будынка праходзіць тонкапрафіляваны карніз. Першы паверх аддзелены ад цокальнага тонкім паяском. Трохпавярховыя тарцовыя часткі завершаны невялікімі мансардамі пад двухсхільнымі дахамі. Сістэма планіроўкі зменена, спалучае анфіладнае размяшчэнне памяшканняў і кароткія калідоры[1].
- На старых фотаздымках
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / Склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8.
- ↑ Т. І. Чарняўская. 280в. Дом № 15 // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.- Мн.: БелСЭ, 1988.-333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8. С.189.
- ↑ 3,0 3,1 пл. Свабоды — дом № 13
- ↑ Минск. Справочник-путеводитель, 1956 (руск.) . minchanin.esmasoft.com. Праверана 4 жніўня 2014.
|