Малы гасціны двор

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гасціны двор
Малы гасціны двор
Малы гасціны двор у 1915 г.
Малы гасціны двор у 1915 г.
53°54′17″ пн. ш. 27°33′22″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Тып будынка Гасціны двор
Будаўніцтва XVIIIXIX стст.
Будынкі:
пл. Свабоды, 19, 21
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000237шыфр 712Г000237
Стан Знішчаны

Малы гасціны двор (Мінск Гістарычны цэнтр)
Малы гасціны двор
Малы гасціны двор

Малы гасціны двор — колішні гандлёва-складскі комплекс у Мінску на паўночным баку пл. Свабоды. Гісторыка-культурная каштоўнасць рэспубліканскага значэння[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Малы гасціны двор 10 верасня 1941 года

Комплекс узведзены ў XVIII—-пач. XIX стст. і складаўся з трох двух-трохпавярховых будынкаў, якія ўтваралі замкнутую кампазіцыю з двума унутранымі дворыкамі. Быў часткова разбураны падчас Вялікай Айчыннай вайны, захаваліся толькі два будынкі[2].

Падчас будаўніцтва Аўтазаводскай лініі Мінскага метрапалітэна, тунэль якой пралягаў праз Верхні горад і прайшоў непасрэдна пад Малым гасціным дваром, пад будынкам была выяўлена лінза пераахалоджанай вады. Будаўнічая дзейнасць закранула лінзу, што прывяло да вымыцця грунту з-пад будынка, узровень зямлі ў сутарэннях панізіўся на некалькі метраў - Малы гасціны двор фактычна павіс у паветры і трымаўся толькі за кошт папярэдняга ўмацавання вонкавых сцен, пад якімі лінзы не было. Аператыўнае бетанаванне фундамента дазволіла закенсерваваць аб'ект і даць магчымасць распрацаваць праект яго далейшай рэстаўрацыі. Нягледзячы на гэта, будынак стаў ахвярай бюракратычных паравалок і ў канчатковым выніку быў знесены.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

План Малога гасцінага двара
Чарцёж фасада Малога гасцінага двара
Праваслаўны сабор і Малы гасціны двор, 1941

Дамы № 19 і 21 уяўлялі сабой Ш-падобны комплекс. Двухпавярховы будынак № 19 на высокім цокалі меў няправільную форму ў плане. З заходняга боку да яго была прыбудавана галерэя-тэраса, пад якой размяшчаліся крамы і складскія памяшканні. З боку унутранага двара на ўзроўні другога паверха праходзіла вонкавая галерэя, на якую вяла лесвіца з ажурнай чыгуннай агароджай. Унутраная планіроўка была анфіладнай[3].

Трохпавярховы будынак № 21 меў форму няправільнага чатырохвугольніка і часткай дваровага фасада прымыкаў да будынка № 19. На галоўным фасадзе вылучаўся неглыбокі рызаліт, завершаны трохвугольным шчытом з круглай люкарнай, над ўваходам праходзіў ступеньчаты карніз. Першы паверх руставаны, аддзелены ад астатніх карнізам. Аконныя праёмы невялікія прамавугольныя. Бакавы фасад па вуглах умацаваны руставанымі лапаткамі, планіроўка — калідорна-анфіладная[2].

У XX ст. комплекс быў перабудаваны і накрыты складаным па канфігурацыі дахам з дахоўкі[3].

Зноскі

  1. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / Склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8.
  2. 2,0 2,1 Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, [1986—1988].
  3. 3,0 3,1 Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]