Пустапялёснік зялёны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пустапялёснік зялёны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Dactylorhiza viridis (L.) R.M.Bateman, Pridgeon & M.W.Chase

Сінонімы
Coeloglossum viride

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  43521
NCBI  230577
EOL  1091722
GRIN  t:456478
IPNI  623755-1
TPL  kew-55635

Пустапялёснiк зялёны[3] (Dactylorhiza viridis ці Coeloglossum viride) — палеаарктычны від кветкавых раслін сямейства Архідныя, Пальчатакарэннік.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Кветка

Шматгадовая травяністая расліна з прамым або злёгку выгнутым сцяблом вышынёй 15—30 см. Лісце простае, з гладкім краем, эліптычна-яйцападобнай або эліптычна-ланцетнай формы, даўжынёй 3—10 см. Кветкі жаўтлява-зялёнага колеру, часам з буравата-пурпуровымым адценнем, у негустым коласападобным суквецці. Плод — сухая каробачка.

Цвіценне ў канцы мая і пачатку чэрвеня.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Сустракаецца ў Паўночнай Амерыцы: Канада, поўнач і умераная частка ЗША, і ў Еўропе: у краінах Заходняй Еўропы і, радзей, у краінах Усходняй Еўропы.

Ахова[правіць | правіць зыходнік]

Ахоўваецца на тэрыторыі Беларусі, Літвы, Украіны, Польшчы і шэрагу рэгіёнаў Расіі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 39. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU)