Перайсці да зместу

Пуціска

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пуціска
Характарыстыка
Даўжыня 15 км
Басейн 104 км²
Вадацёк
Выток  
  Месцазнаходжанне каля вёскі Табалічы
  Каардынаты 53°53′43″ пн. ш. 24°41′10″ у. д.HGЯO
Вусце Нявіша
  Месцазнаходжанне на паўднёвы ўсход ад вёскі Краснае
  Каардынаты 53°50′57″ пн. ш. 24°32′15″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,6 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Нявіша  Котра  Нёман  Балтыйскае мора

Краіна
Рэгіён Гродзенская вобласць
Раён Шчучынскі раён
physical
Пуціска
Пуціска
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Пуці́ска[1] — рака ў Беларусі, у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Нявіша (басейн Нёмана).

Даўжыня ракі 15 км[2]. Плошча вадазбору 104 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 . Пачынаецца каля вёскі Табалічы, цячэ па паўночнай ускраіне Лідскай раўніны, упадае ў Нявішу на паўднёвы ўсход ад вёскі Краснае. Асноўны прыток — рака Зеняпішка (леваруч). На працягу 2,5 км на захад ад аграгарадка Першамайск да вёскі Замасцяны цячэ па новым рэчышчы. Каналізаваная. Прымае сцёк са шматлікіх меліярацыйных каналаў. Каля аграгарадка Першамайская на рацэ створана сажалка.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985.  599 с., іл. 10 000 экз.
  2. Агульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 23 верасня 2015. (руск.)