Пылюшнік жоўты
Пылюшнік жоўты | |||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||
|
Пылю́шнік жоўты[3] (Thalictrum flavum) — від кветкавых раслін роду Пылюшнік (Thalictrum) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).
Назвы[правіць | правіць зыходнік]
Пылюшнік жоўты, вярэдаўнік, вяха.
Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 1,5[3] м, з доўгім паўзучым карэнішчам. Сцябло прамастойнае, баразнаватае, галінастае. Лісце чаргаванае, тройчыперыстае. Часткі ліста шырокія, трохзубыя, з гладкім краем. Ніжняе лісце на чаранках, верхняе — сядзячае. Кветкі белавата-жоўтага колеру, з пяццю пялёсткамі, на кароткіх кветаножках, у суквеццях, утвараючых шчыльную мяцёлку. Плод — сядзячы арэшак яйцападобнай формы, з 6 рэбрамі і носікам.
Расліна ядавітая.
Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]
Пылюшнік жоўты распаўсюджаны на тэрыторыі Еўропы, умераных абласцей Азіі і ў Алжыры[4]. Святлолюбівая расліна[5]. Мезафіт, гіграфіт, мезатроф, эўтроф[5].
Расце на вільготных і забалочаных лугах, па берагах вадаёмаў, у прыбярэжных і пойменных хмызняках і на ўзлесках. Цвіце ў чэрвені—ліпені[3].
Гаспадарчае значэнне[правіць | правіць зыходнік]
Лекавая і дэкаратыўная расліна.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ Taxon: Thalictrum flavum L. (англ.) // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
- ↑ а б Василисник жёлтый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Кухарава Л. В. Пылюшнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 315. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 615. Thalictrum flavum L. — Василисник жёлтый // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во научных изданий КМК, Ин-т технологических исследований, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 230. — 3 000 экз. — ISBN 9-87317-128-9.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Василисник жёлтый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Thalictrum flavum L. // ИАС «ООПТ России» (руск.)