Пыцькаўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Пыцькаўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
43
Насельніцтва
71 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Аўтамабільны код
3
СААТА
3205864051
Пыцькаўка на карце Беларусі ±
Пыцькаўка (Беларусь)
Пыцькаўка
Пыцькаўка (Гомельская вобласць)
Пыцькаўка

Пы́цькаўка[1] (трансліт.: Pyćkaŭka, руск.: Пытьковка) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

На поўдні мяжуе з лесам.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 17 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 27 км ад Гомеля.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па шашы Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы амаль мерыдыянальнай арыентацыі, да якой у цэнтры далучаецца кароткая вуліца, на поўначы перасякаецца кароткай просталінейнай вуліцай. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як вёска ў Дудзіцкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. Па рэвізіі 1858 года валоданне памешчыка Фашча. Не пазней за 1884 год пачаў дзейнічаць хлебазапасны магазін. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: царкоўна-прыхадская школа, 3 ветракі, крупарушка. У 1909 годзе 596 дзесяцін зямлі, школа, млын. У 1926 годзе размяшчаліся паштовае аддзяленне і школа.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Пыцькаўскага сельсавета Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Кастрычнік», працавалі 2 ветракі, кузня, ваўначоска. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінуў 41 жыхар вёскі. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Краснаакцябрскі» (цэнтр — вёска Акцябр). Клуб.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 43 гаспадаркі, 71 жыхар.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1858 год — 23 двары, 160 жыхароў.
  • 1897 год — 75 двароў, 502 жыхары (паводле перапісу).
  • 1909 год — 520 жыхароў.
  • 1926 год — 90 двароў.
  • 1959 год — 389 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 43 гаспадаркі, 71 жыхар.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]