Пятроўскае
Пятроўскае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 134,4 м |
Даўжыня | 1,04 км |
Шырыня | 0,98 км |
Плошча | 0,66 км² |
Аб’ём | 0,00134 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 3,19 км |
Найбольшая глыбіня | 3 м |
Сярэдняя глыбіня | 2 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,34 ‰ |
Празрыстасць | 0,4 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 76,7 км² |
Упадаюць | рака Дабрылаўка, ручаі |
Выцякаюць | рака Дабрылаўка |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Пятро́ўскае — возера ў Беларусі, у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дабрылаўка (цячэ праз возера), за 15 км у напрамку на паўночны захад ад горада Глыбокае, каля вёскі Пятроўшчына.
Плошча паверхні 0,66 км². Даўжыня 1,04 км, найбольшая шырыня 0,98 км. Даўжыня берагавой лініі 3,19 км. Найбольшая глыбіня 3 м, сярэдняя 2 м. Аб’ём вады 1,34 млн м³. Плошча вадазбору 76,7 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, круглаватай формы. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м (на паўночным усходзе да 10 м), разараныя, спадзістыя, сугліністыя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, пад хмызняком. Вышыня берагоў да 0,2 м, у паўднёвай, паўночна-заходняй і паўночна-ўсходняй частках берагі абразійныя вышынёй 0,5—1 м. Дно возера плоскае, выслана крэменязёмістым сапрапелем, на поўначы, усходзе і поўдні ўздоўж берага апясчаненым ілам.
Возера эўтрофнае. Зарастае каля 40 % плошчы возера. Праз Пятроўскае працякае рака Дабрылаўка.
У возеры водзяцца лінь, шчупак, карась, плотка, акунь і іншыя віды рыб.
Паблізу ад заходняга берага возера пралягае аўтамабільная дарога Р3.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Пятроўскае возера // Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Г. Пашкоў і інш. — Мн., 2007. — С. 345.
- Міронаў В. Р. Пятроўскае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Пятроўскае возера // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 170. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 18. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)