Пётр Іосіфавіч Лабко
Пётр Іосіфавіч Лабко | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 ліпеня 1929 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 жніўня 2011 (82 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, анатам, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры |
Навуковая сфера | анатомія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук[2] (1966) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Давыд Майсеевіч Голуб |
Прэміі | |
Узнагароды |
Пётр Іосіфавіч Лабко́[3] (12 ліпеня 1929 — 22 жніўня 2011)[4] — беларускі вучоны ў галіне анатоміі, доктар медыцынскіх навук (1966), прафесар (1968), Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1994).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 12 ліпеня 1929 года ў вёсцы Кухчыцы Клецкага раёна Мінскай вобласці. У 1951 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут і застаўся ў ім у аспірантуры пры кафедры нармальнай анатоміі. У 1955 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1954—1966 гадах — на пасадзе асістэнта кафедры, у 1966—1967 гадах — дацэнт[5]. У 1966 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Будова вузлоў сонечнага спляцення і іх сувязей у жывёл і чалавека»[5]. У 1968—1975 гадах - прафесар, у 1975—1988 гадах - загадчык кафедрай нармальнай анатоміі. У 1967—1968 і 1988—1989 гадах працаваў на Кубе прафесарам-кансультантам у Гаванскім універсітэце і Медыцынскім універсітэце горада Сант’яга-дэ-Куба[4]. У 1989—1996 гадах — зноў на пасадзе загадчыка кафедрай нармальнай анатоміі ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, з 1996 года — прафесар[5].
Навуковая і грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]П. І. Лабко належаць навуковыя працы па параўнальна-марфалагічным і эксперыментальным вывучэнні вегетатыўнай нервовай сістэмы, уплыве неспрыяльных фактараў навакольнага асяроддзя на будову нервовай сістэмы і ўнутраных органаў.
Аўтар больш за 300 навуковых прац, 8 манаграфій і вучэбнага дапаможніка, 38 публікацый у замежных выданнях[5].
Пад кіраўніцтвам П. І. Лабко выкананы 35 кандыдацкіх і 3 доктарскія дысертацыі[5].
Удзельнік 20 міжнародных кангрэсаў і канферэнцый. Член прэзідыума і праўлення Усесаюзнага, старшыня Рэспубліканскага навуковага таварыства анатамаў, гістолагаў і эмбрыёлагаў. Член Каардынацыйнага савета Асацыяцыі анатамаў краін СНД, рэдакцыйных калегій часопісаў «Морфология» («Архив анатомии, гистологии и эмбриологии»), «Здравоохранение» («Здравоохранение Белоруссии»), Цэнтральнай метадычнай камісіі па анатоміі пры Міністэрстве аховы здароўя СССР[5]. Быў старшынёй савета БДМУ па абароне доктарскіх дысертацый[5]. Акадэмік Беларускай акадэміі экалагічнай антрапалогіі і Міжнароднай акадэміі ітэгратыўнай антрапалогіі[5].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1979)
- Ордэн Дружбы народаў (1986)
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1994, у аўтарскім калектыве) — за навучальны дапаможнік для студэнтаў медыцынскіх інстытутаў «Вегетатыўная нервовая сістэма» (атлас) 1988 года выдання.
- Медаль «Ветэран працы»
- Нагрудны знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь»
- Знак М. І. Пірагова «За заслугі ў гуманнай дзейнасці саюза таварыстваў Чырвонага крыжа і Чырвонага Паўмесяца СССР»
Зноскі
- ↑ а б https://www.bsmu.by/page/55/3244/
- ↑ а б http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-NLB-ar98886&strq=l_siz=20
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9.
- ↑ а б Лобко Пётр Иосифович (12.07.1929 — 22.08.2011) (руск.) // Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
- ↑ а б в г д е ё ж Лобко Петр Иосифович Архівавана 25 верасня 2020. (руск.) // Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лабко Пётр Іосіфавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 82. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Анатомы Беларуси / П. И. Лобко. — Минск, 2003.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Лобко Пётр Иосифович (12.07.1929 — 22.08.2011) (руск.) // Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
- Лобко Петр Иосифович Архівавана 25 верасня 2020. (руск.) // Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
- Е. С. Околокулак (E.S. Okolokulak) СВЕТЯ ДРУГИМ, СГОРАЮ САМ (ПАМЯТИ ПРОФЕССОРА ЛОБКО П. И.) (руск.) // Часопіс Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Нарадзіліся 12 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1929 годзе
- Нарадзіліся ў Кухчыцах
- Памерлі 22 жніўня
- Памерлі ў 2011 годзе
- Выкладчыкі БДМУ
- Выкладчыкі Гаванскага ўніверсітэта
- Дактары медыцынскіх навук
- Прафесары
- Выпускнікі БДМУ
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
- Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Анатамы СССР
- Анатамы Беларусі