Пінскі мясакамбінат

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
«Пінскі мясакамбінат»
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне Верасень 1939
Размяшчэнне Брэсцкая вобласць, Пінск, вул. Індустрыяльная, д. 1
Галіна прамысловасць
Прадукцыя паўтушкі куранятаў, вараная каўбаса, вяндліна, рулеты і сасіскі з кураціны, альбумін і варэнікі, паўвэнджаная, сыравэнджаная і сыравяленая каўбаса і сардэлькі з ялавічыны, вэнджаніна, каўбасы і паўфабрыкаты са свініны
Абарот 1158,980 млрд руб[1] (2015 г.; $71,306 млн)[2]
Аперацыйны прыбытак 38,737 млрд руб (2015 г.; $2,383 млн)
Чысты прыбытак 30,67 млрд руб (2015 г.; $1,887 млн)
Матчына кампанія канцэрн «Брэстмясамалпрам»
Сайт pikant.by/be

«Пінскі мясакамбінат» — дзяржаўнае мясаперапрацоўчае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў верасні 1939 года ў Пінску (Брэсцкая вобласць).

На 2019 год ААТ «Пінскі мясакамбінат» мела 8 фірмавых крамаў «Пікант» у 4 гарадах Брэсцкай вобласці: 5 у Пінску і па адной у Брэсце, Століне і Іванаве[3]. Замежныя прадстаўніцтвы мясакамбінату працавалі ў 4 гарадах Расіі: Краснадары, Маскве, Сочы (Краснадарскі край) і Туле[4]. «Пінскі мясакамбінат» выпускаў вырабы пад таварным знакам «Пікант»:

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У верасні 1939 года стварылі Пінскі мясакамбінат. У 1995 годзе пабудавалі новы мясатлушчавы корпус, што павялічыла магутнасць з 15 да 60 тонаў. У 1999 годзе перабудавалі аміячную кампрэсарную і станцыю адваротнага водазабеспячэння, што палепшыла захоўванне мяса і вырабаў[6].

У 2005 годзе да «Пінскага мясакамбіната» далучылі саўгас «XXІV партз’езд» у вёсцы Жыдча (Пінскі раён), які стаў філіяй «Невель». Плошча ўгоддзяў сельскай гаспадаркі складала 4089 гектараў. Да 2013 года для філіяла «Невель» набылі каля 140 прычэпаў і адзінак тэхнікі, у тым ліку трактары «Беларус» і камбайны. Статак вырас амаль утрая да больш як 3500 галоваў буйнога рагатага быдла. Таксама налічвалася 140 коней палескай пароды. У 2012 годзе філіял «Невель» выпусціла звыш 700 тонаў мяса. У 2013 годзе ў Жыдчы адчынілі жывёлагадоўчую ферму на 720 кароў з цялятнікам на 400 галоваў і санпрапускніком. На верасень 2013 года ААТ «Пінскі мясакамбінат» мела 8 уласных крамаў «Пікант» у Пінску, Століне і Іванаве. Сярэдні ўзрост 1000 супрацоўнікаў складаў каля 40 гадоў. Звыш паловы супрацоўнікаў мелі вышэйшую і сярэднюю спецыяльную адукацыю. Пагатоў звыш 30 % супрацоўнікаў камбіната былі выпускнікамі Пінскага аграрнага тэхналагічнага каледжа[7].

Зноскі

  1. Справаздача аб дзейнасці ААТ за 2015 год , Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь (23 мая 2016). Праверана 9 студзеня 2019.
  2. Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2015 год (16 253,61 за долар) , Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (2016). Праверана 9 студзеня 2019.
  3. Крамы. ААТ «Пінскі мясакамбінат» (31 ліпеня 2019). Праверана 9 студзеня 2019.
  4. Кантакты. ААТ «Пінскі мясакамбінат» (31 ліпеня 2019). Праверана 9 студзеня 2019.
  5. Асноўныя накірункі. ААТ «Пінскі мясакамбінат» (31 ліпеня 2019). Праверана 9 студзеня 2019.
  6. Аб кампаніі. ААТ «Пінскі мясакамбінат» (31 ліпеня 2019). Праверана 9 студзеня 2019.
  7. Святлана Яскевіч. Калектыў, моцны традыцыямі // Звязда : газета. — 28 верасня 2013. — № 183 (27548). — С. 5. — ISSN 1990-763x.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.