Будавесць (рака)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рака Будавесць)
Jump to navigation Jump to search
Будавесць
Выток каля в. Лоўжа
55°17′42,88″ пн. ш. 29°31′15,70″ у. д.HGЯO
Вусце Обаль
55°21′50,89″ пн. ш. 29°24′07,47″ у. д.HGЯO
Вышыня вусця 124,2 м
Даўжыня 23 км
Вадазбор 284 км²
Краіна Сцяг Беларусі Беларусь
Будавесць (рака) (Віцебская вобласць)
Выток
Выток
Вусце
Вусце
Будавесць (рака) (Віцебская вобласць)

Будаве́сць — рака ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Обаль (басейн Заходняй Дзвіны).

Даўжыня 23 км. Плошча вадазбору 284 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰. Пачынаецца за 1,2 км на паўночны ўсход ад вёскі Лоўжа (у высокай плыні рака называецца Будавіца) і цячэ па ўсходняй ускраіне Полацкай нізіны. Працякае праз возера Доўгае. Упадае ў Обаль каля вёскі Плігаўкі 2-я. Асноўныя прытокі — Чарніца (правы) і Баброўка (левы). Рэчышча ад вытоку на працягу 19 км каналізаванае.

У басейне ракі азёры Малое, Вялікае, Сасноўскае, Латкоўскае, Чорнае Балота і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
  • Блакiтная кнiга Беларусi. — Мн.:БелЭн, 1994.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 21, 22. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 
  • Витебская область: Общегеографический атлас / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 17, 18. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]