Вабіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рака Вабіч)
Jump to navigation Jump to search
Вабіч
Характарыстыка
Даўжыня 74 км
Плошча басейна 565 км²
Басейн Дняпро
Басейн рэк Чорнае мора
Расход вады 3,5 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне за 1,7 км на ўсходзе ад вёскі Бураўшчына
 · Каардынаты 54°14′03,70″ пн. ш. 30°02′37,90″ у. д.HGЯO
Вусце рака Друць
 · Месцазнаходжанне за 2 км на ўсход ад вёскі Прыбор
 · Вышыня 151 м
 · Каардынаты 53°53′35,10″ пн. ш. 29°45′31,90″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,6 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раён Круглянскі раён, Шклоўскі раён,
Вабіч (Магілёўская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце

Вабічрака ў Круглянскім, Шклоўскім і Бялыніцкім раёнах Магілёўскай вобласці, левы прыток Друці (басейн Дняпра).

Друць Аслік Вабіч Грэза

Даўжыня ракі 74 км. Плошча вадазбору 565 км. Густата рачной сеткі 0,38 км/км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 м/км. Пачынаецца за 1,7 км у напрамку на ўсход ад вёскі Бураўшчына Круглянскага раёна, упадае ў Друць за 2 км на ўсход ад вёскі Прыбор Бялыніцкага раёна.

Асноўныя прытокі: Чарнаводка, Васілеўка, Лімнічанка (злева), Свяцілаўка (справа).

Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Даліна ў вярхоўі невыразная, у сярэднім і ніжнім цячэнні трапецападобная, шырынёй 0,6—1 км. Берагі нізкія, забалочаныя. Пойма двухбаковая, пераважае шырыня 0,2—0,4 км. Рэчышча звілістае, шырыня 10—25 м, у верхнім цячэнні каналізавана 24 км.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — С. 390—391. — 575 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 11, 16. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0.(руск.)