Дзяражня (прыток Беседзі)
Дзяражня | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 54 км |
Басейн | 312 км² |
Расход вады | 1,6 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 53°30′09,40″ пн. ш. 31°47′19,30″ у. д.HGЯO |
Вусце | Беседзь |
• Вышыня | 137,2[1] м |
• Каардынаты | 53°14′50″ пн. ш. 31°59′21,30″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,8 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Беседзь → Сож → Дняпро → Чорнае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Раёны | Клімавіцкі раён, Касцюковіцкі раён |
— выток, — вусце |
Дзяражня, Дзяражанка — рака ў Клімавіцкім і Касцюковіцкім раёнах Магілёўскай вобласці, правы прыток ракі Беседзь (басейн Дняпра).
Даўжыня 54 км. Плошча вадазбору 312 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰. Густата рачной сеткі 0,4 км/км².
Пачынаецца за 1 км на поўнач ад вёскі Дзяражня Клімавіцкага раёна, упадае ў Беседзь на ўсходняй ускраіне вёскі Белая Дуброва Касцюковіцкага раёна. Цячэ па паўднёва-ўсходняй ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны. Даліна ў высокай плыні невыразная, ніжэй трапецападобная, шырыня яе 1—2 км. Абалона двухбаковая, у высокай плыні да вёскі Брацькавічы Касцюковіцкага раёна месцамі забалочаная, ніжэй адкрытая, лугавая, шырынёй 0,7—0,8 км. Рэчышча ад вытоку на працягу 8,3 км каналізаванае, ніжэй звілістае, яго шырыня ў межань 6—10 м.
У басейне ракі на ўпадаючым ручаі сажалка (вадасховішча), прыкладна за 1,8 км на ўсход ад вёскі Дзяражня,
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 29—30. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)