Лучайка (прыток Мядзелкі)
Лучайка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 46 км |
Басейн | 282 км² |
Расход вады | 2 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | возера Лучай |
• Вышыня | 167 м |
• Каардынаты | 55°04′52,29″ пн. ш. 27°06′00,64″ у. д.HGЯO |
Вусце | Мядзелка |
• Каардынаты | 55°15′14,68″ пн. ш. 26°50′32,5″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,9 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Мядзелка → Бірвета → Дзісна → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Раён | Пастаўскі раён |
— выток, — вусце |
Луча́йка — рака ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Мядзелка (басейн Заходняй Дзвіны).
Выцякае з возера Лучай за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Гаўрылавічы, цячэ па паўднёва-заходняй частцы Полацкай нізіны, вусце каля вёскі Маскалішкі. Прытокі — невялікія ручаі і меліярацыйныя каналы.
Даўжыня Лучайкі 46 км. Плошча вадазбору 258 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 ‰. Азёрнасць вадазбору каля 1 %.
Даліна пераважна трапецападобная. Абалона двухбаковая, у высокай і сярэдняй плыні большай часткай забалочаная; шырыня яе 500—600 м, у нізкай плыні звужваецца да 100—200 м. Рэчышча звілістае, паміж вёскамі Баранавічы і Лапосі на працягу 16 км каналізаванае. У басейне ракі знаходзяцца азёры Бульбінаўскае і Зосіна.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 378. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Ашэрава Т. Г. Лучайка // Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 16, 25—26. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Республика Беларусь. Витебская область. Поставский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2007. — Доп.тираж 3 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Рака Лучайка (прыток ракі Мядзелка) Архівавана 20 мая 2012.