Суша (рака)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рака Суша)
Перайсці да: рух, знайсці
Суша
Характарыстыка
Даўжыня 40 км
Плошча басейна 364 км²
Басейн Дняпро
Басейн рэк Чорнае мора
Расход вады 1,5 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне за 2 км ад вёскі Рагі
 · Каардынаты 53°32′05″ пн. ш. 29°36′54″ у. д.HGЯO
Вусце рака Ольса
 · Месцазнаходжанне за 0,7 км ад вёскі Ваевічы
 · Вышыня 142 м
 · Каардынаты 53°24′42″ пн. ш. 29°19′11″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,6 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Суша (рака) (Магілёўская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце

Су́ша — рака ў Клічаўскім і Кіраўскім раёнах Магілёўскай вобласці, левы прыток ракі Ольса (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 40 км. Плошча вадазбору 364 км². Сярэдні гадавы расход вады ў вусці 1,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 м/км. Пачынаецца за 2 км на ўсход ад вёскі Рагі Клічаўскага раёна, вусце за 0,7 км на поўдзень ад вёскі Ваевічы Клічаўскага раёна. Асноўны прыток — Перасопенка (справа). Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны, на вялікім працягу праз лясныя масівы. Даліна слабавыразная, у ніжнім цячэнні зліваецца з далінай Ольсы, шырыня ад 0,5 км да 1 км. Пойма перарывістая, чаргуецца па берагах, шырыня ад 0,1—0,2 км у верхнім і сярэднім цячэнні да 0,4—0,6 км ніжэй упадзення Перасопенкі. Рэчышча ад вытоку (шырыня 5—7 м), на працягу 7,5 км каналізаванае, ніжэй свабодна меандруе, моцназвілістае. Берагі спадзістыя. Прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў.

Каля ракі населеныя пункты Гарадзец, Рудня, Перасопня.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 24—25. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]