Ракетны абстрэл Украіны 14 студзеня 2023 года
Звесткі ў артыкуле або некаторых яго раздзелах састарэлі |
Ракетны ўдар па жылым доме ў Дняпры | |
---|---|
| |
Месца | Дняпро |
Дата | 14 студзеня 2023 года |
Нападнікі | УС РФ |
Забітыя | не менш за 46[1] |
Параненыя | 80[1] |
Канфлікт | уварванне Расіі ва Украіну |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Масіраваны ракетны абстрэл Украіны Узброенымі сіламі Расійскай Федэрацыі адбыўся 14 студзеня 2023 года. Выбухі прагрымелі ў Дняпры, Кіеве[2], Запарожжы[3], Харкаўскай, Львоўскай[4], Кіеўскай, Вінніцкай, Мікалаеўскай, Адэскай, Івана-Франкоўскай і Хмяльніцкай абласцях Украіны.
У шасці абласцях Украіны пашкоджаны аб’екты энергетычнай інфраструктуры[5]. У адной ЦЭС разбураны энергаблок.
У Дняпры ракета трапіла ў шматпавярховы дом, забіўшы не менш як 45 чалавек і параніўшы не менш як 75; пра лёс яшчэ 35 чалавек пакуль нічога не вядома[6]. Сярод параненых 14 дзяцей (самаму малодшаму — тры гады; 9-гадовая дзяўчынка знаходзіцца ў цяжкім стане)[7]; сярод забітых 15-гадовая дзяўчына.
Францыя назвала дадзены ўдар ваенным злачынствам Расіі. Расійскія ўлады не пракаментавалі свой учынак.
У Дняпры аб’явілі трохдзённую жалобу.
Ход падзей
[правіць | правіць зыходнік]14 студзеня 2023 года УС РФ зрабілі масіраваны абстрэл суседняй з імі Украіны. Выбухі прагрымелі ў Дняпры, Кіеве, Запарожжы, у Харкаўскай, Львоўскай, Кіеўскай, Вінніцкай, Мікалаеўскай, Адэскай, Івана-Франкоўскай і Хмяльніцкай абласцях Украіны. Расіяне паднялі ў паветра 17 бамбавікоў Ту-95, у моры выйшлі расійскія караблі, якія нясуць «Калібры»[8]. З пяці Ту-22м3 над Курскай вобласцю і над Азоўскім морам выпусцілі пяць крылатых ракет тыпу Х-22. (На дадзены момант у Украіны няма сродкаў СПА для перахопу такіх ракет[9]). Харкаў расейцы абстралялі з ракетных комплексаў С-300.
- Кіеў і Кіеўская вобласць
Кіеў і Кіеўская вобласць (і шэраг іншых абласцей) былі атакаваныя УС РФ двойчы — каля 09:00 і — каля 15:00[10]. У Дняпроўскай раёне Кіева быў удар па крытычнай інфраструктуры горада. У Дарніцкім раёне абломкам ракеты пашкодзіла аўтамабіль. У Кіеўскай вобласці расійскія ракеты пашкодзілі 28 жылых дамоў. Прадстаўнік ВСУ заявіў, што ранішні ўдар быў здзейснены балістычнымі ракетамі[11].
- Адэса
Адэская райдзяржадміністрацыя ў 15:07 паведаміла, што над Адэскім раёнам у адказ на пускі ракет з паветра і мора спрацавала СПА. У Адэсе спынілі электратранспарт.
- Запарожжа
Горад больш за 90 разоў быў абстраляны ракетамі С-300 з-пад Энэргадара.
- Аўдзееўка
У Аўдзееўцы расійскія войскі забілі з «Градаў» 3 чалавек.
- Херсонская вобласць
Часовае адключэнне электраэнергіі ў шэрагу мікрараёнаў Херсона і ў 35 населеных пунктах вобласці.
- Харкаў
У Харкаве спынілі метро.
- Івана-Франкоўская вобласць
Удар па аб’екце энергетычнай інфраструктуры.
- Мікалаеўская вобласць
У Мікалаеўскай вобласці ў шэсць раніцы расіяне абстралялі Ачакіў і выбілі вокны ў шматпавярхоўцы. Быў пашкоджаны жылы дом у населеным пункце Куцурубскай абшчыны.
- Іншыя гарады
У Жытомірскай, Чаркаскай і Вінніцкай абласцях было ўведзена часовае адключэнне святла.
Разбурэнне шматпавярховага жылога дома ў Дняпры
[правіць | правіць зыходнік]У Дняпры каля 15:30 ракета тыпу Х-22 уразіла дзевяціпавярховы жылы дом па адрасе Набярэжная Перамогі, 118, разбурыўшы адзін пад’езд і 72 кватэры[12][13]. Па дадзеных мясцовых уладаў, на раніцу 17 студзеня вядома пра 45 загінулых[14] і 75 параненых, у тым ліку 14 дзяцей; лёс яшчэ 35 жыхароў дома пакуль няясны. 39 чалавек былі выратаваны з-пад завалаў[6]. Цудам выжыла 23-гадовая дзяўчына Анастасія Швец, якая ў шокавым стане была ў ваннай на сёмым паверсе — у верасні яе жаніх загінуў на расійска-ўкраінскай вайне; пра бацькоў, якія былі ў доме, нічога не вядома[15].
Абставіны
[правіць | правіць зыходнік]Па хаце трапіла ракета таго ж тыпу, што і ўразіла гандлёвы цэнтр у Крэменчузе 27 чэрвеня 2022 года. Камандуючы Паветраных сіл ВСУ генерал-лейтэнант Мікалай Аляшчук заявіў, што ва ўкраінскай арміі на момант здарэння адсутнічалі сродкі для збіцця такіх ракет, і што за год поўнамаштабнай вайны з 210 запушчаных па Украіне ракет Х-22 не была збітая ні адна. Раней гучалі паведамленні аб паразе такіх ракет Алешчук назваў несапраўднымі і памылковымі. Украінская служба BBC выказала меркаванне, што заява камандуючага з’яўляецца адказам на заяву саветніка кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Аляксея Арастовіча, які раней сцвярджаў, што расійская ракета Х-22 упала на дом у выніку паражэння сродкамі СПА[12].
Ракета на тэрыторыі Малдовы
[правіць | правіць зыходнік]Паблізу вёскі Ларга Брычанскага раёна малдаўскія праваахоўныя органы знайшлі абломкі меркаванай ракеты[16].
Пацярпелыя
[правіць | правіць зыходнік]Па стане на раніцу 16 студзеня вядома аб гібелі па меншай меры 35 чалавек[6] (сярод якіх 15-гадовая дзяўчына) толькі ў Дняпры. Былі паранены 75 чалавек (уключаючы 14 дзяцей[6]; самаму малодшаму — тры гады; 9-гадовая дзяўчынка знаходзіцца ў цяжкім стане), усе дзеці былі адпраўлены ў бальніцу.
Рэакцыя
[правіць | правіць зыходнік]Міжнародная супольнасць
[правіць | правіць зыходнік]Міністэрства замежных спраў Францыі назвала атаку ваенным злачынствам і адзначыла, што яна сведчыць аб намеры Расіі эскалаваць вайну[17].
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што Расія — тэрарыстычная дзяржава і для яе прыйдзе час адказнасці за падобныя атакі[18].
Расія
[правіць | правіць зыходнік]Па стане на 15 студзеня не было афіцыйных заяў расійскага боку аб разбурэнні дома ў Дняпры, аднак Міністэрства абароны Расіі апублікавала раніцай 15 студзеня паведамленне ў тэлеграм-канале з фатаграфіяй ракеты і подпісам «Зараджаем па поўнай»[19]. Расійскія дзяржаўныя СМІ не зрабілі ні адной публікацыі па нагоды разбурэння дома ў Дняпры[20].
Зноскі
- ↑ а б Памылка ў зносках: Няслушны тэг
<ref>
; для зносакmeduza_2023_01_19
няма тэксту - ↑ Russian missiles strike vital infrastructure in Kyiv and Kharkiv
- ↑ Российские войска обстреляли Киев и подняли в воздух бомбардировщики
- ↑ Россия дважды за день обстреляла Украину. В Днепре ракета попала в многоквартирный дом. Главное
- ↑ Россия целый день обстреливала Украину. В Днепре ракета попала в многоквартирный дом. Больше 30 человек погибли, десятки пострадали . Meduza (14 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2023.
- ↑ а б в г "Что известно о попадании российской ракеты в многоэтажку в Днепре". BBC News Русская служба. 2023-01-16. Архівавана з арыгінала 2023-01-16.
- ↑ В результате обстрела Днепра разрушен многоэтажный жилой дом . Радио «Свобода» (14 студзеня 2023).
- ↑ Россия нанесла новый ракетный удар по Украине, сообщается об обстрелах инфраструктуры
- ↑ Война в Украине: в Днепре российская ракета попала в многоэтажный дом, Британия первая направит Киеву 14 танков
- ↑ Массированный ракетный обстрел Украины армией РФ. В Днепре разрушен многоэтажный дом, есть погибшие
- ↑ Война в Украине: в Днепре российская ракета попала в многоэтажный дом, Британия первая направит Киеву 14 танков - Новости на русском языке (руск.). BBC News Русская служба. Праверана 15 студзеня 2023.
- ↑ а б Х-22. Що відомо про ракету, якою Росія вдарила по Дніпру. І чи могли її збити . BBC News Україна (15 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2023.
- ↑ В Днепре ракета частично разрушила девятиэтажный дом. Не менее пяти человек погибли, более 20 пострадали. Вот как это было . Meduza (14 студзеня 2023).
- ↑ Death toll in Dnipro apartment strike rises to 44
- ↑ «Я ничего не чувствую, кроме большой пустоты внутри» . Meduza (15 студзеня 2023).
- ↑ В Молдавии упали обломки ракеты
- ↑ МИД Франции: удары РФ по украинским городам — военные преступления, которые не могут остаться безнаказанными . Міжнароднае французскае радыё (14 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2023.
- ↑ Gitanas Nausėda. Russia is a terrorist state (14 студзеня 2023).
- ↑ Главное к этому часу (руск.). BBC News Русская служба. Праверана 15 студзеня 2023.
- ↑ «Цель удара достигнута». Минобороны России подтвердило ракетные удары по Украине 14 января, в результате которых погибли более 20 человек (руск.). The Insider (15 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2023.