Жан Расін

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Расін)
Jump to navigation Jump to search
Жан Расін
фр.: Jean-Baptiste Racine
Jean racine.jpg
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні: Жан Батыст Расін
Дата нараджэння: 21 снежня 1639(1639-12-21)[1]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 21 красавіка 1699(1699-04-21)[2][3][…] (59 гадоў)
Месца смерці:
Пахаванне:
Грамадзянства: Royal Standard of the King of France.svg Францыя
Жонка: Catherine de Romanet[d]
Дзеці: Jean-Baptiste Racine[d] і Louis Racine[d]
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: драматург, паэт, перакладчык, аўтар, лібрэтыст
Кірунак: класіцызм
Жанр: трагедыя, камедыя
Мова твораў: французская
Грамадская дзейнасць
Член у
Подпіс: Racine signature 29933.jpg
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Жан Баты́ст Расі́н (фр.: Jean-Baptiste Racine; 21 снежня 1639 — 21 красавіка 1699) — французскі драматург і каралеўскі гістарыёграф, адзін з «Вялікай тройкі» драматургаў Францыі XVII ст., у шэрагу з Карнелем і Мальерам.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў янсенісцкіх школах і калежах (1649—59). Член Французскай акадэміі (з 1673). 3 1677 каралеўскі гістарыёграф. Зблізіўся з Ж. Лафантэнам, Мальерам, Н. Буало.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Літаратурную дзейнасць пачаў як паэт (ода «Німфа Сены», 1660). Раннія трагедыі «Фіваіда, або Браты-ворагі» (1664), «Аляксандр Вялікі» (паст 1665, выд. 1666) напісаны лад уплывам П. Карнеля. У вершаваных драмах «Андрамаха» (паст. 1667, выд. 1668), «Брытанік» (паст. 1669, выд. 1670), «Берэніка» (паст. 1670, выд. 1671), «Баязет» (1672), «Мітрыдат» (1673), «Іфігенія ў Аўлідзе» (паст. 1674, выд. 1675), «Федра» (1677) выявіўся складаны і шматбаковы ўнутраны свет чалавека, праблемы маральнага выбару, барацьба герояў з самімі сабой у вострых калізіях супярэчнасці паміж пачуццём і абавязкам, розумам і страсцю[7]. У позніх трагедыях на біблейскія сюжэты «Эсфір» (1689) і «Гафалія» (паст. 1690, выд. 1691) узнімаюцца праблемы адносін жорсткага тырана і падуладнага яму народа, які належыць да іншага веравызнання і імкнецца адстаяць сваю веру. Аўтар камедыі «Суцягі» (паст. 1668, выд. 1669), зборніка «Духоўныя песні» (1694), кнігі «Кароткая гісторыя Пор-Раяля» (выд. 1742) і інш.

Зноскі

  1. http://encyklopedia.pwn.pl/haslo/Racine-Jean-Baptiste;3965185.html Праверана 19 кастрычніка 2015.
  2. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Jean Racine — 1834.
  4. Jean Racine // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Расин Жан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. http://www.tombes-sepultures.com/crbst_997.html
  7. Г. Сініла (2001)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сініла Г. Расін // БЭ ў 18 т. Т. 13. Мн., 2001.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]