Сямён Барысавіч Шапіра

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сямён Барысавіч Шапіра
Сямён Барысавіч Шапіра
сцяг
Старшыня Мінскага аблвыканкама
14 лістапада 2013 — 24 мая 2017
Прэм’ер-міністр: Міхаіл Мясніковіч
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік: Барыс Батура
Пераемнік: Анатоль Ісачэнка
сцяг
Старшыня Гродзенскага аблвыканкама
20 мая 2010 — 14 лістапада 2013
Прэм’ер-міністр: Міхаіл Мясніковіч
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік: Уладзімір Саўчанка
Пераемнік: Уладзімір Краўцоў
Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі
18 красавіка 2008 — 20 мая 2010
Прэм’ер-міністр: Сяргей Сідорскі
Міхаіл Мясніковіч
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік: Леанід Русак
Пераемнік: Міхаіл Русы
 
Адукацыя:
Навуковая ступень: доктар эканамічных навук
Дзейнасць: эканаміст
Нараджэнне: 17 чэрвеня 1961(1961-06-17) (58 гадоў)
Бацька: Барыс Міронавіч Шапіра
 
Узнагароды:
Юбілейны медаль «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Сямё́н Бары́савіч Шапі́ра (нар. 17 чэрвеня 1961 г., в. Рачэнь Любанскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі эканаміст, дзяржаўны дзеяч. Доктар эканамічных навук, прафесар. Сын Барыса Міронавіча Шапіры.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Закончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. Працаваў галоўным эканамістам саўгаса «Камсамолец» (Дзяржынскі раён), старшынёй СКП «Маяк» (Дзяржынскі раён). У 19981999  — дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута эканомікі і інфармацыі аграпрамысловага комплексу. У 19992004 працаваў у сістэме Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. З 2004 — генеральны дырэктар ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі». З красавіка 2008 — Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

Старшыня Гродзенскага аблвыканкама з мая 2010 па лістапад 2013, пасля — старшыня Мінскага аблвыканкама.

У маі 2017 года быў абраны старшынёй Беларускай федэрацыі хакея. 24 мая ў сувязі з пераходам на іншую працу вызвалены ад пасады старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта[1].

Пасля няўдалага выступлення зборнай Беларусі па хакеі на чэмпіянаце свету 2018 г. у Даніі, дзе яна выбыла з элітнага дывізіёну, Сямён Шапіра 28 чэрвеня 2018 г. падаў у адстаўку з пасады старшыні ФХРБ. Ён заявіў, што хакеем павінен кіраваць чалавек з гэтай сферы[2]. За час кіравання беларускім хакеем, элітны дывізіён пакінула не толькі нацыянальная каманда, але і маладзёжная. У свой час юніёрская зборная ўпершыню за доўгі час выйшла ў чвэрцьфінал чэмпіянату.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае дачку і сына[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац па праблемах кіравання і рэфармавання АПК Беларусі ва ўмовах рыначнай эканомікі.

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Управление в агропромышленном комплексе прм рыночных отношениях. Мн., 1998.
  • Основы управления аграрным сектором в условиях рынка: (Теория, методология и практ. рекомендации). Мн., 1999.
  • Механизм рыночного развития агропромышленного комплекса Беларуси. Мн., 2000 (у сааўт.).
  • Реформирование агропромышленного комплекса. Мн., 2002 (у сааўт.).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шапіра // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.