Род Астрожскіх

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Астрожскія
POL COA Ostrogski.svg
Краіна паходжання Вялікае Княства Літоўскае
Тытул князі
Прызнаныя ў Вялікае Княства Літоўскае
Уладанні Астрожскіх пазначаны ружовым.

Астро́скія — княжацкі род герба ўласнага, прадстаўнікі якога займалі высокія дзяржаўныя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай, мелі вялізныя зямельныя ўладанні на тэрыторыі сучасных Беларусі і Украіны.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Паходжанне не высветленае з дакладнасцю, і пытанне пра іх пачынальнікаў вырашаецца па-рознаму. М. Стрыйкоўскі выводзіў Астрожскіх з роду князёў Друцкіх (нашчадкі полацкіх князёў)[1], некаторыя даследчыкі — з галіцка-валынскіх Рурыкавічаў або Гедзімінавічаў, аднак найбольш імавернай[2] з'яўляецца версія ўкраінскага гісторыка М. Максімовіча пра іх паходжанне ад Турава-Пінскіх князёў[3] (паводле памінальніка Астрожскіх, дзе яны значацца як «Благоверніи князи Туровскіи»).

Першым гістарычна вядомым князем Астрожскім быў Даніла, уладальнік горада Астрог на Валыні ў сяр. XIV ст. (адсюль прозвішча)[4].

Галіна Астрожскіх — Заслаўскія, да якіх пасля згасанн ў XVII ст. роду перайшлі асноўныя маёнткі.

Радавод[правіць | правіць зыходнік]

Юрый (? — 1292), кн. пінскі

  1. Дзмітрый
    1. Даніла (узг. 1341), кн. астрожскі, удзельнік паўстання 1341 супраць караля Казіміра III Вялікага
      1. Фёдар (? — 1441), кн. астрожскі, староста луцкі
        1. Іван Красны (Васіль; 13921461), кн. астрожскі
          1. Іван (Ян; 14271465), кн. астрожскі; ж. — Васіліса Глінская
            1. Канстанцін Астрожскі (14601530), гетман літоўскі; 1-я ж. — ад 1509 Таццяна (? — 1522), д. кн. Сямёна Аляксандравіча Гальшанскага; 2-я ж. Аляксандра, д. кн. Сямёна Міхайлавіча Слуцкага
              1. Канстанцін-Васіль (15261608); ж. — Соф'я Тарноўская
                1. Кацярына (? — 1579); м. — Крыштаф Мікалай Радзівіл
                2. Януш (15541620), кн. астрожскі, ваявода валынскі, кашталян кракаўскі; 1-я ж. — 1582 Сусана Серада (? — 1593); 2-я ж. — Кацярына Любамірская; 3-я ж. — з 1612 Тэафілія Тарло (? — 1635)
                  1. (ад 1-й ж.) Еўфрасіння (? — 1628); м. — 1622 кн. Аляксандр Заслаўскі (? — 1629)
                  2. (ад 1-й ж.) Элеанора (? — 1617); 1-ы м. — Геранім Язлавецкі (? — 1607); 2-гі м. — з 1609 кн. Ян Юрый Радзівіл (15881625)
                  3. (ад 2-й ж.) Іван (16071618)
                3. Канстанцін (15631588)
                4. Лізавета (15601599); м. — Ян Кішка
                5. Аляксандр (15701603) ваявода валынскі; ж. — Ганна Костка (15751635)
                  1. Соф'я (15901610); м. — Станіслаў Любамірскі
                  2. Кацярына (? — 1642); м. — Тамаш Замойскі (15941638)
                  3. Іван (? — 1618), кн. астрожскі
                  4. Канстанцін Павел (? — 1618), кн. астрожскі
                  5. Ганна (16001654); м. — з 1620 Ян Караль Хадкевіч (15611621)
              2. Ілья (? — 1539), кн. астрожскі; ж. — з 1537 Беата Касцялецкая (1496 — п. 1539), пазашлюбная дачка Жыгімонта Старога
                1. Лізавета (15391582); 1-ы м. — з 1553 Дзмітрый Фёдаравіч Сангушка (? — 1554); 2-гі м. — з 1555 граф Лукаш Гурка (? — 1573); 3-ці м. — з 1559 кн. Сямён Юр'евіч Слуцкі (? — 1560; гвалтоўна выдадзеная маці, законны муж скраў яе праз колькі дзён)
              3. Юры, кн. астрожскі
            2. Міхаіл (14561501), староста луцкі
              1. Раман, кн. астрожскі
            3. Марыя (1458 — ?); м. — Андрэй Сангушка
          2. Юрый Заслаўскі (? — 1500) — заснавальнік князёў Заслаўскіх; ж. — Ганна Заслаўская
        2. Даніла (? — п. 1420)
          1. Фёдар (Феадосій; да 1433 — каля 1490)
        3. Андрэй (? — п. 1436)
        4. Аляксандр (? — п. 1390), кн. чацвярцінскі — заснавальнік князёў Святаполк-Чацвярцінскіх
      2. Міхаіл (? — 1399), загінуў у бітве на р. Ворскле
      3. Дзмітрый (? — 1399), загінуў у бітве на р. Ворскле
      4. Аляксандр
      5. Анастасія; м. — кн. Іван Аляксандравіч Глінскі

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Канстанцін Астрожскі // Вітаўт Чаропка. Уладары Вялікага Княства. — Мінск: Полымя, 1996.
  2. Астрожскія // Беларусь: энцыкл. даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 1995. С. 53.
  3. І. А. Юхо. В. Л. Насевіч. Астрожскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. С. 223.
  4. Валерый Пазднякоў. Астрожскія Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 262.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]