Рудзенка (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рудзенка
Характарыстыка
Даўжыня 15,8 км
Басейн 142 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 1,5 км ад вёскі Перамога
 • Каардынаты 52°46′28″ пн. ш. 30°26′43″ у. д.HGЯO
Вусце Окра
 • Месцазнаходжанне за 0,8 км ад пасёлка Асінавіца
 • Вышыня 130,4[1] м
 • Каардынаты 52°48′43″ пн. ш. 30°15′00″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,7 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Окра → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Гомельская вобласць
Раёны Жлобінскі раён, Буда-Кашалёўскі раён
physical
Рудзенка (рака)
Рудзенка (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Ру́дзенка[2] — рака ў Беларусі, у Жлобінскім і Буда-Кашалёўскім раёнах Гомельскай вобласці, левы прыток ракі Окра (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 15,8 км, з іх 11 км на тэрыторыі Жлобінскага раёна[3]. Плошча вадазбору складае 142[2] км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7[2] м/км. Выток ракі знаходзіцца за 1,5 км у напрамку на ўсход ад вёскі Перамога Буда-Кашалёўскага раёна, на паўднёвы захад ад вёскі Галы. Вадазбор у межах Прыдняпроўскай нізіны. Упадае ў Окру злева прыкладна за 0,8 км у напрамку на захад ад пасёлка Асінавіца (Жлобінскі раён). Прытокі — ручаі і меліярацыйныя каналы.

Каля ракі населеныя пункты Пірэвічы, Кругавец, Рудзенка.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]