Руды лес

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Радыеактыўныя часціцы аселі на дрэвах і знішчылі большую частку сасновага лесу

Руды лес (укр.: Рудий ліс), часам Іржавы лес, Чырвоны лес — каля 10 км² дрэваў, што атачаюць Чарнобыльскую АЭС. Назва «Руды лес» паходзіць ад чырвона-бурага колеру соснаў, пасля таго як яны ўвабралі найбольшую долю выкіду радыеактыўнай пылі падчас выбуху рэактара ў 1986 годзе[1]. Падчас работаў па дэзактывацыі тэрыторыі лес быў знесены бульдозерамі і захаронены[2]. На сённяшні дзень Руды лес з'яўляецца найбольш моцна забруджанай тэрыторыяй у свеце[3].

Катастрофа і дэзактывацыя[правіць | правіць зыходнік]

Пагорак на ўсходнім краі лесу

Руды лес знаходзіцца ў зоне адчужэння; гэта тэрыторыя атрымала найбольшыя дозы радыяцыі пасля Чарнобыльскай катастрофы, у дадатак да пазнейшых аблокаў дыму і радыеактыўнага пылу, якія моцна забрудзілі лясную тэрыторыю. Выбух і пажар на чацвертым энергаблоку ЧАЭС спрычыніў моцнае забруджванне грунту, вады і атмасферы радыяцыяй, эквівалентнай 20 атамным бомбам, скінутым на Хірасіму і Нагасакі[4].

Занядбаныя дамы ў Прыпяці

Падчас работы па дэзактывацыі большасць дрэваў была знесена бульдозерамі і захароненая па траншэях, якія былі пакрыты тоўстым слоем пяску і засаджаныя маленькімі хваёвымі дрэўцамі[5]. Выказваліся засцярогі, што з часам раскладання мёртвых дрэваў радыяцыя можа прасачыцца ў грунтавыя воды, таму пасля аварыі ўсе жыхары навакольных тэрыторый былі эвакуіраваныя.

Запаведнік[правіць | правіць зыходнік]

Калі людзі пакінулі гэты абшар у 1986 годзе, на іх месца, нягледзячы на радыяцыю, прыйшлі розныя прадстаўнікі жывёльнага свету. На флору і фаўну Рудога лесу значна паўплывала радыеактыўная забруджанасць. Мяркуецца, што біяразнастайнасць Рудога лесу павялічылася цягам наступных гадоў пасля аварыі[6]. Таксама паведамляецца пра некаторыя чэзлыя дрэвы на тэрыторыі[1].

На сённяшні дзень Руды лес з'яўляецца найбольш моцна забруджанай тэрыторыяй у свеце[3]. Тым не менш, гэты абшар стаў надзвычай утульным месцам для размнажэння шматлікіх відаў пад пагрозай знікнення. У 1996 годзе дакументальны фільм BBC «Inside Chernobyl’s Sarcophagus» (Унутры Чарнобыльскага саркафагу) паказаў, як са шчылінаў будынку колішняга рэактара вылятаюць птушкі. Доўгатэрміновае ўздзеянне радыеактыўных ападкаў на флёру і фаўну рэгіёну дагэтуль да канца не даследавана. Адзначалася наяўнасць буслоў, баброў, ваўкоў і некаторых драпежных птушак[7][8]

Сучасны стан[правіць | правіць зыходнік]

Карта паказвае забруджаныя цэзам-137 тэрыторыі Беларусі, Расіі і Украіны

На сённяшні дзень узровень радыяцыі на тэрыторыі Рудога лесу не перавышае аднаго рэнтгена за гадзіну, але агульным паказчыкам з'яўляецца колькасць у 10 мілірэнтгенаў у гадзіну. Больш за 90% радыеактыўных рэчываў Рудога лесу скопленыя ў грунце[5].

Навукоўцы плануюць выкарыстоўваць горад Прыпяць і яго ваколіцы ў якасці ўнікальнай лабараторыі для мадэлявання рассейвання радыенуклідаў пасродкам выбуху бруднай бомбы альбо атакі хімічнымі або біялагічнымі рэчывамі. Абшар прапаноўвае выдатную магчымасць сістэмна зразумець шлях радыеактыўных ападкаў праз гарадскую і сельскую мясцовасць[9].

Прырода на гэтай тэрыторыі не толькі здолела выжыць, але і закрасаваць праз яўную адсутнасць чалавека. Абшар раптоўным чынам стаў радыелагічным запаведнікам. Раней меркавалася пра наяўнасць знешняй дэфармаванасці жывёл пасродкам хаатычных мутацыяй, аднак пазней гэта не было даказана, акрамя частковага альбінізму ў ластавак. На дадзены момант вучоных непакоіць наяўнасць стронцыя-90 і цэзія-137 у грунце Рудога лесу, перыяд паўраспаду якіх складае 30 гадоў. Таксама выказваюцца няўсцешныя здагадкі пра магчымасць уздзеяння радыяцыі на некалькі наступных пакаленняў[10][11].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Wildlife defies Chernobyl radiation, by Stefen Mulvey, BBC News April 20, 2006.
  2. Chernobyl's continuing hazards, by Stefen Mulvey, BBC News
  3. 3,0 3,1 "Chernobyl - Part One". BBC News. Праверана 17 красавіка 2011.
  4. Back to wild PDF
  5. 5,0 5,1 A Natural History of Chernobyl, by Mary Mycio, Wormwood Forest: A Natural History of Chernobyl
  6. The Chernobyl nuclear disaster and subsequent creation of a wildlife preserve, Letter to the Editor, Robert J.Baker, Texas Tech University and International Radioecology Laboratory
  7. In Focus: Chernobyl. IAEA Report. Праверана 29 сакавіка 2006.
  8. Chernobyl: The Scale of the Accident, by International Atomic Energy Agency/World Health Organization/United Nations Development Programme, September 5, 2005.
  9. A Radioactive Ghost Town's Improbable New Life. Праверана 6 чэрвеня 2008.
  10. Microsoft Word - !!MASTERDOC cesium dr3 mar2 ac.doc
  11. http://ag.arizona.edu/swes/chorover_lab/pdf_papers/Bostick%20et%20al.,%202002.pdf

Шаблон:Чарнобыльская катастрофа

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.