Уладзімір Карпавіч Пікалаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Карпавіч Пікалаў
руск.: Владимир Карпович Пикалов
Vladimir Pikalov Postal card Russia 2014 (cropped).jpg
Дата нараджэння 15 верасня 1924(1924-09-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 сакавіка 2003(2003-03-29) (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Прыналежнасць
Род войскаў войскі радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны
Гады службы 19411992
Званне генерал-палкоўнік
Камандаваў Начальнік хімічных войскаў Міністэрства абароны СССР
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «За абарону Сталінграда» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту» юбілейны медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Дзяржаўная прэмія СССР
ордэн Палярнай зоркі, Манголія
Commons-logo.svg Уладзімір Карпавіч Пікалаў на Вікісховішчы

Уладзімір Карпавіч Пікалаў (руск.: Владимир Карпович Пикалов; 15 верасня 1924 — 29 сакавіка 2003) — начальнік хімічных войскаў Міністэрства абароны СССР з 1969 па 1989 год.

Нарадзіўся 15 верасня 1924 года ў Армавіры Краснадарскага краю ў сям’і служачых. У чэрвені 1941 года прызваны ў Чырвоную армію. У ходзе вайны двойчы быў паранены. Пасля заканчэння вайны быў пераведзены ў хімічныя войскі, у якіх стаў начальнікам ў 1969 годзе.

Пасля выбуху на Чарнобыльскай АЭС хімічныя войскі пад кіраўніцтвам Пікалава арганізавалі мерапрыемствы па радыяцыйнай выведцы і абеззаражванню тэхнікі. У першасных мерапрыемствах радыяцыйнай выведкі ў першыя гадзіны пасля аварыі Уладзімір Пікалаў удзельнічаў асабіста. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 снежня 1986 года за вялікі асабісты ўклад у правядзенні работ па ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС і ліквідацыі яе наступстваў, і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм, генерал-палкоўніку Пікалаву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».

Уладзімір Пікалаў памёр у Маскве 29 сакавіка 2003 года. Пахаваны на Данскіх могілках.

У мастацтве[правіць | правіць зыходнік]

У міні-серыяле «Чарнобыль» ад HBO Уладзіміра Пікалава сыграў валійскі акцёр Марк Люіс Джонс.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]