Чарнобыльскі форум
Выгляд
Чарнобыльскі форум — назва групы ўстаноў ААН, якая была заснавана ў лютым 2003 года Міжнародным агенцтвам па атамнай энергіі ў Вене, для навуковай ацэнкі наступстваў для здароўя і экалагічных наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Удзельнікі
[правіць | правіць зыходнік]У форуме ўдзельнічае 8 устаноў ААН:
- Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі
- Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя ААН
- Упраўленне па каардынацыі гуманітарных пытанняў
- Праграма развіцця ААН
- Праграма ААН па навакольным асяроддзі
- Навуковы камітэт ААН па ўздзеянні атамнай радыяцыі
- Сусветная арганізацыя аховы здароўя
- Сусветны банк
Таксама з форумам супрацоўнічаюць урады Беларусі, Украіны, Расіі.