Руперт Пфальцскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Руперт Пфальцкі
ням.: Ruprecht von der Pfalz, Herzog von Cumberland,
англ.: Prince Rupert of the Rhine, Duke of Cumberland
Rupert (Verelst).jpg
рэйнскі пфальцграф, военачальнік
 
Дзейнасць: гравёр, палітык, вынаходнік
Член у:
Нараджэнне: 17 снежня 1619(1619-12-17)[1][2][3]
Смерць: 29 лістапада 1682(1682-11-29)[4][1][…] (62 гады)
Пахаванне:
Дынастыя: House of Palatinate-Simmern[d]
Бацька: Фрыдрых V Вітэльсбах
Маці: Елізавета Сцюарт
Жонка: няма
Дзеці: Дадлі Бард,
Руперта
 
Узнагароды:
ордэн Падвязкі

Руперт (Рупрэхт) Пфальцкі, герцаг Камберлендскі (ням.: Ruprecht von der Pfalz, Herzog von Cumberland, англ.: Prince Rupert of the Rhine, Duke of Cumberland; 17 снежня 1619 — 29 лістапада 1682) — лідар праціўнікаў парламента падчас англійскай Грамадзянскай вайны, рэйнскі пфальцграф.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын Фрыдрыха V і Елізаветы Сцюарт. Пляменнік Карла I, брат курфюрсціны Сафіі, дзядзька курфюрста Гановера, будучага караля Вялікабрытаніі Георга I.

Нарадзіўся ў Празе падчас кароткачасовага валадарання бацькі ў Чэхіі (менавіта за тую зіму, у якую нарадзіўся Рупрэхт, яго бацькам далі мянушку «Зімовы кароль і каралева»). Неўзабаве сям'я Пфальцкіх была выгнана з Чэхіі, з 1622 года ў Нідэрландах. Пасталелы, Рупрэхт ваяваў на боку нідэрландскіх паўстанцаў супраць Іспаніі. Падчас Трыццацігадовай вайны таксама ваяваў на боку пратэстантаў, але быў захоплены ў палон у Аўстрыі і вызвалены ў 1641 годзе пад слова гонару не ваяваць супраць Свяшчэннай Рымскай імперыі.

Ілюстрацыя да памфлета «The Cruel Practices of Prince Rupert» (1643).

У 1642 годзе прызначаны галоўнакамандуючым англійскай каралеўскай кавалерыяй і атрымаў у Англіі вядомасць як «прынц Руперт». У ліпені 1643 года падчас англійскай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ўзяў Брысталь, у 1644 годзе Карл I прысвоіў яму тытул «герцаг Камберлендскі». Пасля падзення Оксфарда ў 1646 годзе жыл у выгнанні, аднак пасля Рэстаўрацыі 1660 года вярнуўся ў Англію і абараняў яе інтарэсы падчас войн з Нідэрландамі.

Прымаў дзейны ўдзел у каланізацыі Канады ў якасці заснавальніка Кампаніі Гудзонава заліва, дзе яго імем названы вобласць, рака і порт.

Памёр у Англіі.

Любімай жывёлай Руперта быў вялікі пудзель, які па паданні быў фамільярам і быў застрэлены сярэбранай куляй.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Prince Rupert // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Rupert von der Pfalz, Duke of Cumberland // The Peerage — 717826 экз. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Ruprecht (Ruprecht) // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  5. Rupert // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7, 978-0-19-989991-3 Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]