Рыгор Паўлавіч Мацвяйкоў
Рыгор Паўлавіч Мацвяйкоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 лютага 1929 |
Месца нараджэння | Мадора, Рагачоўскі раён, Бабруйская акруга, БССР, СССР |
Дата смерці | 20 студзеня 2002 (72 гады) |
Месца смерці | Мінск |
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Род дзейнасці | урач |
Навуковая сфера | тэрапія |
Месца працы | Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт |
Навуковы кіраўнік | Георгій Хрысанфавіч Даўгяла |
Узнагароды |
Рыгор Паўлавіч Мацвяйко́ў[1] (25 лютага 1929 — 20 студзеня 2002) — вучоны ў галіне тэрапіі, доктар медыцынскіх навук (1969), прафесар (1969). Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1979).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў вёсцы Мадора Рагачоўскага раёна Бабруйскай акругі (зараз у Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). У 1948 годзе скончыў сярэднюю школу, у 1954 годзе — Мінскі медыцынскі інстытут. У 1954—1956 гг. працаваў загадчыкам Мур-Ашмянскім сельскім урачэбным участкам у Гродзенскай вобласці. З 1956 года Р. П. Мацвяйкоў у Мінскім медыцынскім інстытуце (сучасны Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт). У 1956—1958 гг. аспірант кафедры шпітальнай хірургіі, у 1958—1962 гг. — асістэнт. У 1959 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Клинико-электрофизиологический анализ сердечной деятельности при хроническом тонзилите». У 1962—1963 гг. выконваў абавязкі дацэнта, у 1963—1994 гг. загадчык 2-й кафедрай шпітальнай тэрапіі. У 1967 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. Адначасова ў 1968—1990 гг. галоўны тэрапеўт Міністэрства аховы здароўя БССР, у 1973—1994 гг. галоўны рэўматолаг. З 1994 года прафесар 2-й кафедры ўнутраных хвароб БДМУ.
Навуковая і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Р. П. Мацвяйкову належаць навуковыя працы па дыягностыцы, лячэнні і прафілактыцы рэўматычных хвароб. Аўтар больш за 120 апублікаваных навуковых прац, у тым ліку 12 манаграфій[2]. Пад яго кіраўніцтвам падрыхтаваны 5 доктарскіх і 57 кандыдацкіх дысертацый[2].
Аўтар шэрагу патэнтаў[3] і рацыяналізатарскіх прапаноў.
Прымаў удзел у падрыхтоўцы шэрагу рэспубліканскіх навуковых з’ездаў і канферэнцый, у рабоце міжнародных медыцынскіх кангрэсаў і канферэнцый, чытаў лекцыі ў трох медыцынскіх цэнтрах ЗША[2].
Займаў пасады:
- старшыні беларускага навуковага таварыства тэрапеўтаў у 1963—1996 гг.
- намесніка старшыні прэзідыума Усесаюзнага навуковага таварыства тэрапеўтаў у 1972—1990 гг.
- старшыні спецыялізаванага вучонага савета па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый,
- навуковага савета па тэрапіі Вучонага медыцынскага савета Міністэрства аховы здароўя БССР,
- Беларускага аддзялення Савецкага камітэта «Урачы за прадухіленне ядзернай вайны» (у 1984—1990 гг.)[2].
Уваходзіў у склад прэзідыума Усесаюзнага навуковага таварыства рэўматолагаў (у 1972—1990 гг.), Міжнароднай лігі інтэрністаў (у 1981—1990 гг.), Еўрапейскай лігі рэўматолагаў (у 1980—1991 гг.), савета па тэрапіі Акадэміі медыцынскіх навук СССР, рэдакцыйнай калегіі часопіса «Терапевтический архив», рэдакцыйных саветаў часопісаў «Ревматология», «Здравоохранение Белоруссии»[2].
Сярод апублікаваных прац:
- Тонзилогенные поражения сердца — Мн., 1979.;
- Клиническая реография (1976, у сааўтарстве);
- Справочник по организации терапевтической помощи, 1988.;
- Клиническая диагностика — Мн., 1994. (у сааўтарстве).
Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]
- Ордэн Айчыны III ступені
- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1971)
- Значок «Выдатнік аховы здароўя» (1974)
- Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1979)
- Ганаровы акадэмік Беларускай акадэміі медыцынскіх навук (1997)
- Граматы і падзякі ад Міністэрства аховы здароўя БССР і Міністэрства аховы здароўя СССР
- Бронзавы і сярэбраны медалі ВДНГ СССР
- Медаль імя М. І. Пірагова
- Медаль імя С. П. Боткіна
- Медалі
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 Матвейков Григорий Павлович (25.02.1929-20.01.2002) (руск.) // Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
- ↑ PatentDB.ru — База патентов РФ на изобретения и промышленные образцы (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Мацвяйкоў Рыгор Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8. — С. 229.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Матвейков Григорий Павлович (25.02.1929-20.01.2002) (руск.) // Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
- Матвейков, Григорий Павлович (доктор медицинских наук; 1929—2002) (руск.) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Матвейков Григорий Павлович // Знаменитые люди Гомельщины (руск.)
- Григорий Павлович Матвейков. Некролог. / Ассоциация ревматологов России (руск.)
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 25 лютага
- Нарадзіліся ў 1929 годзе
- Памерлі 20 студзеня
- Памерлі ў 2002 годзе
- Дактары медыцынскіх навук
- Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
- Нарадзіліся ў Рагачоўскім раёне
- Выпускнікі БДМУ
- Выкладчыкі БДМУ
- Тэрапеўты Беларусі
- Тэрапеўты СССР
- Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
- Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
- Узнагароджаныя бронзавым медалём ВДНГ