Сароцкі сельсавет (Любанскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рэдкавіцкі сельсавет)
Сароцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Любанскі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Сарачы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 2 862
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Саро́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Любанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Сарачы.

Створаны 20 жніўня 1924 года як Рэдкавіцкі сельсавет у складзе Любанскага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Рэдкавічы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Любанскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Любанскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Любанскім раёне Мінскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Мінскай вобласці. 28 лютага 1974 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сарачы, сельсавет перайменаваны ў Сароцкі[1].

28 мая 2013 года межы сельсавета былі пашыраныя ў выніку далучэння да яго тэрыторыі часткі скасаванага Ляхаўскага сельсавета з наступнымі населенымі пунктамі[2]: Аляксандраўка, Горбач, Запалле, Лісцёнка, Новыя Юрковічы, Сялец, Старыя Юрковічы.

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (8 населеных пунктаў) — 2862 чалавек[3], з іх 97,5 % — беларусы[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 лютага 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 19 верасня 2020.
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.