Саванар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Саванар
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 144,8[1] м
Даўжыня 1,42 км
Шырыня 1,01 км
Плошча 0,75 км²
Аб’ём 0,00141 км³
Даўжыня берагавой лініі 5,1 км
Найбольшая глыбіня 3,8 м
Басейн
Плошча вадазбору 49,2 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Саванар (Беларусь)
Саванар
Саванар
Саванар (Віцебская вобласць)
Саванар
Саванар
Map

Савана́р — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Друйка, за 10 км на захад ад горада Браслаў, каля вёскі Мякяны.

Плошча паверхні возера 0,75 км². Найбольшая глыбіня 3,8 м. Даўжыня 1,42 км, найбольшая шырыня 1,01 км. Даўжыня берагавой лініі 5,1 км. Аб’ём вады 1,41 млн м³. Плошча вадазбору 49,2 км².
Катлавіна падпруднага тыпу, падзяляецца на заходнюю (глыбіні 1—2 м) і ўсходнюю (глыбіні больш за 3 м) часткі. Схілы катлавіны вышынёй 5—10 м, параслі хмызняком. Берагі зліваюцца са схіламі. Берагавая лінія ўтварае 5 заліваў. На возеры 3 астравы агульнай плошчай 0,8 га. Каля ўсходняга берага пясчаная водмель. Дно возера плоскае, да глыбіні 1,5 м і вакол астравоў пясчанае, глыбей выслана сапрапелем.
Моцна зарастае паўночна-заходняя частка возера і залівы. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці 20—80 м, падводная расліннасць пашырана да глыбіні 2 м. У возера ўпадаюць 2 ручаі (у т.л. з возера Ажэхава[2]) і выцякае ручай у возера Бужа.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, карась, акунь, лінь, мянтуз і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-18. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1983 год. (руск.)
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 50. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 9, 16. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]