Савелій Аляксеевіч Свідзерскі
Савелій Аляксеевіч Свідзерскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 красавіка 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 мая 1977 (72 гады) |
Месца смерці | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | кавалерыя, пяхота |
Гады службы | 1927—1953 |
Званне |
|
Часць | 369-я стралковая дывізія |
Камандаваў | 1225-ы стралковы Асавецкі полк |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Саве́лій Аляксе́евіч Свідзе́рскі (23 красавіка 1905 — 13 мая 1977) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Савелій Аляксеевіч Свідзерскі нарадзіўся ў вёсцы Дзяньгубка (сучасны Крупскі раён Мінскай вобласці Беларусі). Скончыў няпоўную сярэднюю школу ў вёсцы Абчуга. Працаваў на шахце ў Чалябінскай вобласці, на заводзе ў Сталінградзе. У верасні 1927 г. прызваны ў Чырвоную Армію. У 1938 годзе скончыў школу малодшых камандзіраў 39-га кавалерыйскага палка 7-й кавалерыйскай дывізіі. Праходзіў службу на пасадах памочніка камандзіра ўзвода, старшыны, камандзіра ўзвода. З лістапада 1937 па май 1938 г. праходзіў навучанне ў школе ўдасканалення каманднага саставу ў Новачаркаску. Да чэрвеня 1941 г. служыў памочнікам начальніка штаба асобнага разведвальнага батальёна 5-й стралковай дывізіі ў Беларускай ваеннай акрузе. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны С. А. Свідзерскі з чэрвеня 1941 г. у дзеючай арміі. Удзельнік баявых дзеянняў на Паўночна-Заходнім, Калінінскім, Заходнім, Цэнтральным, Бранскім, 1-м Беларускім і 2-м Беларускім франтах на пасадах начальніка штаба стралковага палка. З сакавіка 1942 года маёр Свідзерскі на пасадзе камандзіра 1225-га стралковага палка 369-й стралковай дывізіі.
Палкоўнік С. А. Свідзерскі вызначыўся ў красавіку 1945 г. на тэрыторыі Германіі пры фарсіраванні ракі Одэр. У забалочанай пойме паміж рэкамі Ост-Одэр і Вест-Одэр 20 красавіка полк фарсіраваў Одэр у раёне горада Грац і захапіў плацдарм на левым беразе ракі Вест-Одэр, адбіў шматлікія атакі праціўніка і ўтрымаў плацдарм да моманту пераправы асноўных сіл дывізіі.
Пасля вайны да 1948 года С. А. Свідзерскі працягваў ваенную службу ў Групе савецкіх акупацыйных войскаў у Германіі. З 1948 па 1953 год ваенны камісар у горадзе Краматорску Сталінскай (зараз Данецкай) вобласці.
З 1953 г. палкоўнік С. А. Свідзерскі ў запасе. Жыў і працаваў у Краматорску.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Медаль «Залатая Зорка»
- Ордэн Леніна
- 4 ордэны Чырвонага Сцяга
- Ордэн Суворава 1-й ступені
- Ордэн Аляксандра Неўскага
- Ордэн Чырвонай Зоркі
- медалі
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Свідзерскі Савелій Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 255. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Савелій Аляксеевіч Свідзерскі на сайце «Героі краіны»
- Герои Крупщины // Крупская районная центральная библиотека им. Я. Купалы(недаступная спасылка) (руск.)
- Нарадзіліся 23 красавіка
- Нарадзіліся ў 1905 годзе
- Нарадзіліся ў Сенненскім павеце
- Памерлі 13 мая
- Памерлі ў 1977 годзе
- Памерлі ў Данецкай вобласці
- Асобы
- Палкоўнікі СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Суворава III ступені
- Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Нарадзіліся ў Крупскім раёне
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны