Перайсці да зместу

Сваткаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сваткаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мядзельскі раён
Уключае 26 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Сваткі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 955
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222384
Код аўтам. нумароў 5

Сва́ткаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мядзельскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Сваткі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мядзельскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 23 сакавіка 1987 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Узленскага сельсавета (10 населеных пунктаў: вёскі Альсевічы, Андрэйкі, Бонда, Брусы, Замашша, Лужы, Русакі, Старынкі, Узла і Яжджэнцы)[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1326 чалавек[2], з іх 94,0 % — беларусы, 4,3 % — рускія, 0,8 % — палякі[3]; паводле перапісу 2019 года — 955 чалавек[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларуская ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  2. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.