Светлагорскі дзяржаўны індустрыяльны каледж

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Светлагорскі дзяржаўны індустрыяльны каледж  (СДІК)
Год заснавання

1995

Дырэктар

Вялічка Людміла Піліпаўна

Размяшчэнне

Сцяг Беларусі Беларусь,Светлагорск

Адрас

вуліца Шашэйная 10

Сайт

sgik.of.by

Светлагорскі дзяржаўны індустрыяльны каледж — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў г. Светлагорску.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

1960 год - адкрыццё ў Шацілках вячэрняга філіяла Маладзечанскага політэхнічнага тэхнікума. Набор ажыццяўляўся па спецыяльнасцях «Кацельні паратурбінныя ўстаноўкі», «Электрычныя станцыі, сеткі і сістэмы», гэта было звязана па-першае з будованай Васілевіцкай ДРЭС.

Установа размяшчалася ў двухпаверховым будынку па вуліцы Зялёнай.

Першы выпуск адбыўся ў 1963 годзе, а ўжо ў наступным годзе пачаўся набор па спецыяльнасці «Тэхналогія хімічных валокнаў».

У 1965 годзе пераўтвораны ў Светлагорскі вячэрні індустрыяльны тэхнікум, а ўжо на наступны год філіял пераўтвораны ў самастойную ўстанову - Светлагорскі індустрыяльны тэхнікум.

Ва ўмовах буйнога росту горада, з 1969 года пачаўся прыём па спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва».

У 1982 годзе тэхнікум перанесены з вуліцы Зялёнай ў новы будынак па вуліцы Шашэйнай.

У 1983 годзе першы набор па спецыяльнасці «Водныя шляхі зносін» і «Эксплуатацыя суднавых энергетычных установак».

У 1990 годзе набор па спецыяльнасці «Мадэляванне і канструяванне швейных вырабаў».

У 1996 годзе набор па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль».

У 2007 годзе тэхнікум пераўтвораны ў Светлагорскі дзяржаўны індустрыяльны каледж.

Спецыяльнасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Электроснабжение (па галінах)
  • Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва (па напрамках)
  • Канструяванне і тэхналогія швейных вырабаў
  • Хімічная тэхналогія арганічных рэчываў, матэрыялаў і вырабаў
  • Суднаваджэння і эксплуатацыя рачнога флоту
  • Эксплуатацыя ўнутраных водных шляхоў
  • Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль

Дырэктары[правіць | правіць зыходнік]

  • 1963 – 1965 — Якаўлеў Мікалай Нікіціч.
  • 1965 – 1978 — Арысік Тамара Уладзіміраўна.
  • 1978 – 1987 — Падольскі Іван Сцяпанавіч.
  • 1987 – 2002 — Фомчанка Станіслаў Гаўрылавіч.
  • 2002-2015 — Скурчаеў Фёдар Цітавіч.
  • з 2015 года — Вялічка Людміла Піліпаўна

Зноскі


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]