Шацілкаўскія чытанні
Шацілкаўскія чытанні — навукова-практычныя канферэнцыі ў г. Светлагорску (да 1961 года г. п. Шацілкі) Гомельскай вобласці.
Матэрыялы па тэмах дакладаў І-ай канферэнцыі былі ў наступным змешчаны ў кнізе «Памяць»[1], асобны зборнік па выніках гэтай канферэнцыі не выдаваўся. Матэрыялы ІІ і ІІІ канферэнцыі выпушчаны ў зборніках «Шацілкаўскія чытанні» (адпаведна І-ы і ІІ выпускі).
І канферэнцыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1995 годзе ў Светлагорску была праведзена І-ая раённая краязнаўчая канферэнцыя. Яе арганізавала працоўная група пры гарадскім і раённым выканаўчых камітэтах па складанню кнігі «Памяць». У канферэнцыі ўдзельнічалі таксама прадстаўнікі раённа-гарадской камісіі па падрыхтоўцы кнігі «Памяць», музея гісторыі горада, раённага аддзела па спорту і турызму, гарадскога аддзела адукацыі, раённай арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны, раённай газеты, краязнаўцы. З дакладамі выступілі супрацоўнікі групы па складанню кнігі «Памяць» Ул. Бурачонак, І. В. Грабянчук, Т. В. Маслюкоў (кіраўнік групы) і інш. Канферэнцыя праходзіла ў філіяле Беларускага гуманітарнага адукацыйна-культурнага цэнтра.
ІІ канферэнцыя
[правіць | правіць зыходнік]ІІ гісторыка-краязнаўчая канферэнцыя ў Светлагорску прайшла 16 красавіка 2010 г. па ініцыятыве грамадскасці[2].
У арганізацыйны камітэт уваходзілі: С. Я. Рассадзін — доктар гістарычных навук, прафесар гісторыі, прафесар кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, член Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (Мінск, старшыня аргкамітэта); Л. М. Грабко — дырэктар Светлагорскага гісторыка-краязнаўчага музея (намесніца старшыні); Д. В. Філімончык (адказны сакратар); А. В. Петухоў — магістрант гістарычнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны (сакратар канферэнцыі).
Аргкамітэт прыняў для канферэнцыі назву «Шацілкаўскія чытанні». Мерапрыемства было прысвечана 450-годдзю першых пісьмовых звестак аб Шацілавічах (пазней Шацілкі). Удзельнікі прынялі рэзалюцыю, у якой прапанавалі праводзіць «Шацілкаўскія чытанні» і надалей.
Аўтары | Тэмы |
---|---|
Н. М. Дубіцкая, кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік аддзела захавання і выкарыстання археалагічнай спадчыны Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (Мінск) | Вывучэнне перыядаў жалезнага веку і ранняга Сярэднявечча ў басейне Ніжняй Бярэзіны |
С. Я. Рассадзін (Мінск)[3] | Аб пісьмовых крыніцах пра гістарычныя пачаткі сучаснага Светлагорска |
Т. В. Маслюкоў, гісторык (Светлагорск) | Пытанні храналогіі касцёла на Ніжняй Бярэзіне |
В. І. Болбас, краязнаўца (Светлагорск) | Вайсковыя падзеі на тэрыторыі Светлагорскага раёна ў сярэдзіне XVII стагоддзя. Чытала Д. В. Болбас |
А. В. Петухоў[4] | Парыцкі рэгіён па матэрыялах фамільнага фонду Пушчыных у Інстытуце рускай літаратуры Расійскай Акадэміі навук: да гісторыі стварэння фонду |
В. А. Раманцоў, філолаг, краязнаўца (Светлагорск)[5] | 1. Аляксандр Шыманоўскі — этнограф з Чэрніна (да 160-годдзя з дня нараджэння). 2. Гібель карабля «Вінніца» — класічная трагедыя ў вайсковым стылі |
Аўтары | Тэмы |
---|---|
В. У. Марфіна, кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік аддзела антрапалогіі і экалогіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь | Палеаантрапалагічныя знаходкі — важная крыніца гістарычнай інфармацыі аб старажытных папуляцыях чалавека. Дасланы артыкул. |
А. М. Воінава, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай мовы філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны; А. М. Палуян, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны | Кулінарныя традыцыі Светлагорскага раёна. Дасланы артыкул. |
Рэцэнзент зборніка: І. А. Марзалюк, доктар гістарычных навук, прафесар гісторыі, загадчык кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін гістарычнага факультэта Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова.
ІІІ канферэнцыя
[правіць | правіць зыходнік]ІІІ навукова-практычная канферэнцыя «Шацілкаўскія чытанні» праводзілася 15 красавіка 2011 г. Аргкамітэт: С. Я. Рассадзін — доктар гістарычных навук, прафесар гісторыі, прафесар кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, член Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (Мінск, старшыня аргкамітэта); Л. М. Грабко — дырэктар Светлагорскага гісторыка-краязнаўчага музея (намесніца старшыні); А. А. Маслюкова — настаўніца гісторыі сярэдняй школы № 10 г. Светлагорска (адказны сакратар). ІІ і ІІІ канферэнцыі праходзілі ў гісторыка-краязнаўчым музеі[6].
Аўтары | Тэмы |
---|---|
Н. М. Дубіцкая, кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік аддзела захавання і выкарыстання археалагічнай спадчыны Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (Мінск) | Помнікі ранняга жалезнага веку на тэрыторыі Жлобінскага раёна. Раскопкі гарадзішчаў Гарадок, Чырвоная Горка |
Т. В. Клімовіч, старшы навуковы супрацоўнік Светлагорскага гісторыка-краязнаўчага музея | Святочны строй сялянкі ХІ — ХІІ стст. з беларускага Падняпроўя. Спроба рэканструкцыі |
П. Ф. Лысенка, доктар гістарычных навук, прафесар, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела сярэднявяковай археалогіі Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь; Ф. П. Лысенка, студэнт І курса гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (Мінск). У канферэнцыі ўдзельнічаў Ф. П. Лысенка | Тураў — старажытная калыска беларускай дзяржаўнасці. |
С. Я. Рассадзін | 1. Раскопкі Казіміраўскага храма. (Пры ўдзеле Г. М. Рызнаокага, майстра вытворчага навучання Светлагорскага дзяржаўнага індустрыяльнага каледжа; без публікацыі артыкула)
2. Светлагоршчына – Пензеншчына: рэха стагоддзяў |
А. Д. Гронскі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гуманітарных дысцыплін факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (Мінск) | Чыгуначная жандары Паўночна-Заходняга краю падчас Першай сусветнай вайны. |
Т. В. Маслюкоў, гісторык (Светлагорск); Н. Р. Мухамедава, загадчыца архіўным сектарам, захавальніца калекцыі «Фатаграфіі» Чэлябінскага абласнога краязнаўчага музея (Расія). У канферэнцыі ўдзельнічаў Т. В. Маслюкоў | Малавядомыя фотадакументы аб чыгунках Беларусі 1919 – 1921 гг. |
А. Я. Барсук, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі і методыкі выкладання гісторыі філалагічнага факультэта Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна | Архітэктурная спадчына Мазыра |
А. Сямёнычаў, вучань 10 «Б» класа сярэдняй школы № 10 г. Светлагорска | Звесткі аб раней існаваўшых паселішчах па картаграфічных крыніцах, Светлагорскі раён. Юнацкі даклад |
Аўтары | Тэмы |
---|---|
В. У. Марфіна, кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік аддзела антрапалогіі і экалогіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь | Даследаванне палеаантрапалагічных матэрыялаў Светлагорскага раёна. Дасланы артыкул. |
А. В. Петухоў, магістр гістарычных навук, старшы сапёр 1-га рэкагнасціровачна-пашуковага разліку 1-й рэкагнасціровачна-пашуковай групы 52-га Асобнага спецыялізаванага пашуковага батальёну Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь (в. Заслонава, Лепельскі раён, Віцебская вобласць), яфрэйтар | Міхаіл Пушчын у рэгіянальным вымярэнні: дэканструкцыя гераічнага вобраза. Дасланы артыкул. |
Рэцэнзент зборніка: Р. Р. Лазько, доктар гістарычных навук, прафесар гісторыі, загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі гістарычнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.
Публікацыі
[правіць | правіць зыходнік]- Шацілкаўскія чытанні : матэрыялы ІІ гісторыка-краязнаўчай канферэнцыі (да 450-годдзя Шацілак) у Светлагорску, 16 красавіка 2010 г. / Светлагорскі гіст.-краязн. музей ; уклад.: Т.В. Маслюкоў, В.А. Раманцоў. – Светлагорск, 2011. – 90 с., іл. Бібліяграф. у канцы артыкулаў. Рэз. на англ., руск. мовах.
- Шацілкаўскія чытанні : зборнік навуковых артыкулаў / Светлагорскі гіст.-краязн. музей ; уклад.: Т.В. Маслюкоў. – Выпуск 2. – Светлагорск, 2011. – 116 с., іл. Бібліяграф. у канцы артыкулаў. Рэз. на англ., руск. мовах.
Зноскі
- ↑ Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён. У 2 кн. Кн. 1. — Мінск, 2000. — ISBN 985-01-0254-3. Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён. У 2 кн. Кн. 2. — Мінск, 2003. — ISBN 985-01-0255-1.
- ↑ Аргкамітэт па правядзенні канферэнцыі да 450-годдзя Шацілак запрашае да ўдзелу ў мерапрыемстве краязнаўцаў і навукоўцаў // БелаПАН. — 2010. — 15 сакавіка. Архівавана 6 сакавіка 2016.
- ↑ Махмудава, Л. С. Я. Рассадзін: аб пісьмовых крыніцах сучаснага Светлагорска // Светлагорскія навіны. — 2010. — 28 красавіка.
- ↑ Міхаленка, І. Пра Шацілкі і Светлагоршчыну // Краязнаўчая газета. — 2010. — № 17. — С. 3.
- ↑ Наш чалавек у «Шацілаўскіх чытаннях» // Химики. — 2010. — № 15. — С. 3. (руск.)
- ↑ Сілкова, Т. Рэха стагоддзяў // Светлагорскія навіны. — 2011. — 21 красавіка.
У Сеціве
[правіць | правіць зыходнік]- Светлогорские чтения // Паричи.
- В Светлогорске прошла конференция «Шатилковские чтения» // БелаПАН. — 2011. — 18 апреля. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Асташкевіч, І. 50 заўтра ці 450 сёння? – або таямніцы жыцця маладога горада, які сталее на вачах // Звязда. — 2010. — 20 мая.
- Мороз, О. «Шатилковские чтения» в музее // Ранак-плюс. — 2011. — № 16. — С. 2. (руск.)
- Пригодич, Н. Шатилковские чтения // Гомельская праўда. — 2011. — 30 красавіка. — С. 3. (руск.)]