Перайсці да зместу

Расава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Расава
Старая частка вёскі
Старая частка вёскі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Староста
Іван Пятровіч Нікіцін
Першая згадка
Насельніцтва
154 чалавекі (2016)
Нацыянальны склад
беларусы
СААТА
3250832066
Расава на карце Беларусі ±
Расава (Беларусь)
Расава
Расава (Гомельская вобласць)
Расава

Расава́[1] (трансліт.: Rasava, руск.: Расова) — былая вёска ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Чыркавіцкага сельсавета.

За 3 км на захад ад Светлагорска, 4 км ад чыгуначнай станцыі Светлагорск-на-Бярэзіне (на лініі Жлобін — Калінкавічы), 113 км ад Гомеля.

На поўдні і ўсходзе меліярацыйныя каналы, рэчка Жардзянка злучае з ракой Бярэзінай (прыток ракі Дняпро).

Помнік жыхарам вёскі, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне
Брацкая магіла ў Расаве

Згадваецца ў рэвізскіх казках 1795 года як вёска Парыцкай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. Мела 13 хат. Паводле перапісу 1897 года — 115 жыхароў, 21 двор, працавала карчма.

У 1921 годзе адкрыта школа. У 1930 годзе арганізаваны калгас «3-ці вырашальны», працавала кавальня. У час Вялікай Айчыннай вайны ў 1943-44 гадах у баях за вёску і наваколлі загінулі 225 савецкіх салдатаў (пахаваны ў брацкай магіле на паўднёвай ускраіне).

14 лістапада 2018 года Светлагорскі раённы савет дэпутатаў прыняў рашэнне аб далучэнні вёскі Расава да горада Светлагорск[2].

30 снежня 2019 года скасавана[3].

У сакавіку 2020 года заасфальтавалі ўсю вуліцу Цэнтральную.

У верасні 2020 далучана да Светлагорска.

Транспартная сетка

[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, а затым аўтадарогах, якія адыходзяць ад Светлагорска. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы амаль мерыдыянальнай арыентацыі, да якой з захаду далучаецца кароткая просталінейная вуліца, з усходу — завулак. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

Вёска мае аўтобуснае паведамленне з горадам праз прыгарадныя аўтобусныя маршруты, а так жа адзін гарадскі маршрут які рухаецца праз в. Мядкоў. Частка аўтобусаў прыпыняецца на трасе Р82 (без заезда ў вёску), астатнія з заездам, у якой маеца некалькі прыпынкаў.

  • 1795 год — 13 хат.
  • 1897 год — 21 двор, 115 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1917 год — 37 двароў 260 жыхароў (253 беларуса і 7 габрэяў).
  • 1926 год — 50 двароў 269 жыхароў (усе беларусы).
  • 1930 год — 55 двароў, 314 жыхароў.
  • 1959 год — 272 жыхары (паводле перапісу).
  • 2002 год — 70 жыхароў.
  • 2004 год — 69 гаспадарак, 92 жыхара.
  • 2016 год — 154 жыхары.

У вёсцы пераважала прозвішча Богдан[крыніца?].

Вядомыя выхадцы

[правіць | правіць зыходнік]
  • І. Н. Усціменка — кавалер 3-х Георгіеўскіх крыжоў.
  • Сяргей Несцеравіч Прач (1919—1986) — беларускі краязнаўца, мовазнаўца.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Ра́саў, м.
  2. Изменение границ Светлогорска: Расова войдет в состав города(недаступная спасылка)
  3. Решение Светлогорского районного Совета депутатов от 30 декабря 2019 г. № 122 Об упразднении сельских населенных пунктов Архівавана 12 лістапада 2021.