Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Варацэвічы)
Праваслаўны храм | |
Свята-Крываўзвіжанская царква | |
---|---|
![]() | |
52°06′31,97″ пн. ш. 25°22′55,28″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Варацэвічы |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Пінская і Лунінецкая |
Благачынне | Іванаўскае |
Архітэктурны стыль | псеўдарускі |
Архітэктар | Леанард Аўгусцінавіч Кржыжаноўскі |
Будаўніцтва | 1869—1872 гады |
Статус |
![]() |
Стан | дзейнічае |
![]() |
Свята-Крыжаўзвіжанская царква — праваслаўны храм у вёсцы Варацэвічах Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Размешчана ў цэнтры вёскі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў 1869—1872 (1874) гадах з цэглы. Выбар пляцоўкі пад будаўніцтва і яе план у 1864 годзе склаў інжынер-архітэктар М. Я. Чакмасаў і прыватны землямер Тарасевіч[1]. Каштарыс на ўзвядзенне храма ў тым жа годзе выканаў архітэктар М. М. Барташэўскі[2].
Пры расчыстцы пляцоўкі была знесена карчма. Нейкі час існавала струхлелая драўляная царква, спраектаваная старшым грамадзянскім інжынерам Яноўскім у 1842 годзе замест ранейшага храма.
Для храма быў выкарыстаны «нармальны» праект № 2 бутавай царквы на 300 чалавек, распрацаваны Леанардам Кржыжаноўскім у 1870 годзе[3]. Падрадчыкамі з’яўляліся жыхары Чарнігаўскай губерні І. Ц. Сяргееў і яго сын Кузьма.
Храм асвяцілі ў 1872 годзе. У 1920—30-я гады царква была закрыта, царкоўныя рэчы разабралі прыхаджане. Шмат рэчаў вернута ў царкву ў час яе адкрыцця ў 1993 годзе.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры псеўдарускага стылю. Манументальны белакаменны будынак з развітай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыяй, якую фарміруюць 3-ярусная шатровая званіца (дабудавана ў 1882), прамавугольная ў плане трапезная, кубападобная малітоўная зала, да якой далучана паўкруглая апсіда. Розная вышыня аб’ёмаў, панаванне сярод іх шмат’яруснай шатровай званіцы з макаўкай стварае шматпланавую маляўнічую кампазіцыю.
Чатырохсхільны дах асноўнага аб’ёму і шацёр званіцы завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі на гранёных барабанах. Галоўны ўваход аформлены арачным прафіляваным парталам. Фасады расчлянёны парнымі і адзінарнымі арачнымі аконнымі праёмамі ў руставаных ліштвах. Пластыка фасадаў насычана архітэктурным дэкорам, запазычаным са старажытнарускага царкоўнага дойлідства: аркатурныя фрызы, броўкі, гарадкі, парэбрык, кілепадобныя ліштвы і інш.
У інтэр’еры апсіда раскрываецца ў малітоўную залу шырокім арачным прасветам і вылучана 2-ярусным іканастасам. Вуглы залы скошаны, зала перакрыта плоскай столлю на падугах.
Разны ківот і іканастас спраектаваў у 1870 годзе брэсцкі архітэктар Мсціслаў Барташэўскі[2]. Ганаровае месца ў інтэр’еры храма займае абраз «Ісус Хрыстос» з дароўным надпісам, падараваны царкве ў дзень яе асвячэння гаспадаром маёнтка Напалеонам Ордам (адноўлены 12 снежня 1907)[4].
Зноскі
- ↑ Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мн., «Права і эканоміка». — 2018. — С. 77, 80–81
- ↑ а б Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 22. — Мінск: «Права і эканоміка», 2017. — С. 77—78
- ↑ Кулагин А. Н. Архивные сведения о гродненских зодчих XIX — начала XX веков // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 23. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2017. — С. 47—48
- ↑ Варацэвічы. // Іванаўская цэнтральная раённая бібліятэка, 2019. (бел.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл. — С. 191
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4. — С. 163
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Варацэвічы)
- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Варацэвічы) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Варацэвічы) на сайце Radzima.org
- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Варацэвічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Варацэвічы) на сайце «Архіварта»