Перайсці да зместу

Святлана Міхайлаўна Басуматрава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Святлана Міхайлаўна Басуматрава
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 22 лістапада 1946(1946-11-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 мая 2016(2016-05-29) (69 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэтка, пісьменніца
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Святлана Міхайлаўна Басума́трава[1] (22 лістапада 1946, Мазыр, Гомельская вобласць — 29 мая 2016, Бабруйск) — беларуская паэтэса.

Дзяцінства прайшло на Магілёўшчыне. У 1958 годзе сям’я выехала на цалінныя землі ў пасёлак Паспеліха Алтайскага краю, у 1962 годзе пераехала ў Баранавіцкі раён. Пасля заканчэння школы (1964) працавала старшай піянерважатай Вольнаўскай васьмігадовай школы пад Баранавічамі. У 1965—1966 гадах вучылася ў БДУ. У 1966—1969 гадах вучылася ў Літаратурным інстытуце імя М. Горкага ў Маскве (скончыла завочна ў 1986). Працавала ўчотчыкам у саўгасе «Савіцкі» Баранавіцкага раёна, выкладала беларускую і нямецкую мовы ў Крывошынскай і Федзюкоўскай сярэдніх школах Ляхавіцкага раёна. 3 1972 года жыла ў Бабруйску. Настаўнічала, працавала на радыё, у прэсе.

Член Саюза пісьменнікаў СССР і БССР з 1982 года. Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі[2].

Аўтар кніг паэзіі «Белая Бярэзіна» (1981), «Кветкі палявыя» (1985), «Званы чалавечнасці» (1988), «Пад знакам скарпіёна» (1994). Паэма «Незабудкі памяці» пра трагічны час культу асобы, рэпрэсіі супраць нявінных людзей. Любоў да роднай зямлі і яе людзей, памяць пра тых, хто аддаў жыццё за радзіму, клопаты і трывогі сучасніка, вернасць высокім ідэалам, шчырасць і непасрэднасць пачуццяў — галоўныя ў лірыцы паэтэсы[3].

  1. БелЭн 1996.
  2. Могилевское областное отделение | Общественное объединение "Союз писателей Беларуси" (руск.). old.oo-spb.by. Праверана 2 студзеня 2024.
  3. Басуматрава Святлана Міхайлаўна // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — С. 516. — 704 с. 3 000 экз. ISBN 978-985-11-0496-9.