З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Герб
Свідніца на карце Польшчы ±
Свідні́ца (польск. : Świdnica , чэшск. : Svídnice ), Шва́йдніц (ням. : Schweidnitz ) — горад у Польшчы , адміністрацыйны цэнтр Свідніцкага павета Ніжнесілезскага ваяводства . Утварае гарадскую гміну, таксама з’яўляецца сядзібай вясковай гміны Свідніца .
Свідніца стала горадам у 1250 годзе. Спачатку належала да Уроцлаўскага княства . Да 1290 года Свідніца ўжо мела сцены і шэсць брам, развітую вытворчасць, гандаль. У канцы XIV стагоддзя горад апынуўся пад кантролем Багеміі , якая была тады часткай Свяшчэннай Рымскай імперыі . У 1471 годзе ў Свідніцы дзейнічалі 47 гандлёвых гільдый, каля 300 бровараў , у горадзе адбываліся вялікія кірмашы .
У 1526 годзе ўся Сілезія , і Свідніца ў тым ліку, перайшла пад прамую ўладу Габсбургаў . Трыццацігадовая вайна (1618 —1648 ) спустошыла землі Сілезіі , пасля чаго адбылася Сілезская вайна і інш. У час Сямігадовай вайны Свідніцу займалі то аўстрыйскія, то прускія войскі, у канчатковым выніку яна перайшла да Прусіі , а пасля да Германіі .
Пасля Другой сусветнай вайны Свідніца адышла да Польшчы . Да адміністрацыйнай рэформы 1999 года ўваходзіла ў склад Валбжыхскага ваяводства .
Год
Колькасць
1990
63 231
1995
64 911
2000
64 779
Год
Колькасць
2005
60 522
2009
59 863
2010
59 384
Год
Колькасць
2017
57 761
2019
56 803
2020
56 222
Год
Колькасць
2021
54 792
[ 1]
Kazincbarcika [d] , Венгрыя (сакавік 1999 )[ 2]
Lübbenau [d] , Германія
Tendring [d] , Вялікабрытанія (1999 )[ 2]
Івана-Франкоўск , Украіна (19 верасня 2008 )[ 2] [ 3]
Біберах-на-Рысе , Германія (1990 )[ 2]
Кабулеці , Грузія [ 4]
Лампертхайм , Германія
Ніжын , Украіна (10 снежня 2001 )[ 2]
Поліцы-над-Метуі [d] , Чэхія (1994 )[ 2]
Свянцяны , Літва
Трутнаў , Чэхія (1998 )[ 2]
Швянчоніскі раён [d] , Літва (май 2002 )[ 2]
Панарама
Касцёл Св. Вацлава
Царква
Ратуша
Рыначная плошча
Старадаўні дом
Фахверкавы касцёл
↑ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/030210319011-0984657?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 3 кастрычніка 2022.
↑ а б в г д е ё ж http://um.swidnica.pl/pages/pl/moje-miasto/miasta-partnerskie.php
↑ http://www.mvk.if.ua/news/4114/
↑ http://um.swidnica.pl/pages/posts/nowe-miasta-partnerskie-swidnicy-3202.php