Сельская гаспадарка Сербіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Больш за 60 % тэрыторыі Сербіі займаюць раллі

Сельская гаспадарка ў Сербіі — важная частка сербскай эканомікі з гадавым патэнцыялам экспарту ў 12 млрд еўра[1]. Агульная плошча сельскагаспадарчых угоддзяў перавышае 6,12 млн гектараў[2][3]. Сельскагаспадарчая вытворчасць у найбольшай ступені наладжана ў паўночнай Сербіі на ўрадлівай Сярэднедунайскай нізіне і ў паўднёвых далінах, прылеглых да рэк Сава, Дунай і Марава. Рэзкае скарачэнне маштабаў сельскагаспадарчай дзейнасці назіраецца пачынаючы з 1948 года, калі амаль тры чвэрці насельніцтва краіны былі занятыя ў сельскай гаспадарцы, у цяперашні жа час ― толькі адна чвэрць[4].

Вытворчасць[правіць | правіць зыходнік]

Сербія вырабляе розныя сельскагаспадарчыя прадукты: у асноўным гэта крупы, садавіна і гародніна. Усё гэта складае значную частку ВУП і экспарту. Сербія займае другое месца ў свеце па вырошчванні маліны (84 299 метрычных тон, першае месца займае Расія) і слівы (146 776 метрычных тон, першае месца займае Кітай). Краіна таксама з’яўляецца буйным вытворцам кукурузы (6 158 120 метрычных тон, 32-е месца ў свеце) і пшаніцы (2 095 400 метрычных тон, 35-е месца ў свеце). Вырошчванне цукровых буракоў (2 299 770 метрычных тон) і насення сланечніка (454 282 метрычных тон) задавальняе ўнутраны попыт на цукар і алей, лішкі адпраўляюцца на экспарт: пастаўляецца каля 180 000 тон цукру ў Еўрапейскі саюз[5].

Віны[правіць | правіць зыходнік]

Вінаграднік каля Власацінцэ, Сербія

У Сербіі вінаграднікі займаюць тэрыторыю, прыкладна роўную 70 000 гектараў, вырабляючы каля 425 000 тон вінаграду ў год. Сербія ўваходзіць у лік 15 самых буйных краін-вытворцаў віна.

Самымі вядомымі вінамі з’яўляюцца Belgrade Seedless, Prokupac, Sauvignon, «Italian Riesling», Cabernet, Chardonnay, White и Red Burgundy, Hamburg, Muscat, Afus Ali, Vranac, Tamjanka, Krstac, Smederevka і Dinka.

Садавіна[правіць | правіць зыходнік]

Садавінавыя фермы займаюць 310 000 гектараў раллі ў Сербіі.

Аб’ём вытворчасці садавіны ў тонах (2012)[6]:

Кампаніі[правіць | правіць зыходнік]

  • Fresh&Co, адна з найбуйнейшых кампаній па вытворчасці фруктовых сокаў у паўднёва-ўсходняй Еўропе разам з кампаніяй neXt.
  • Foodland, традыцыйныя вырошчванне фруктовых прадуктаў.
  • Nektar, кампанія па вырошчванні садавіны.
  • Malina Produkt (First Fruit), кампанія па вырошчванні садавіны.
  • Mondi Foods (Mondi Serbia), кампанія па вырошчванні садавіны.

Зноскі

  1. Serbia's agricultural potential - EUR 12 billion. B92 (15 сакавіка 2013). Праверана 14 June 2013.
  2. Food Industry(недаступная спасылка). SIEPA. Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2014. Праверана 14 June 2013.
  3. Agriculture and Enlargement. European Commission (1 мая 2011). Праверана 14 June 2013.
  4. Agriculture and forestry. Encyclopedia Britannica. Праверана 14 June 2013.
  5. Serbia Overview(недаступная спасылка). Food and Agriculture Organization of the United Nations. Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2013. Праверана 14 June 2013.
  6. Food Industry in Serbia(недаступная спасылка). SIEPA. Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2016. Праверана 14 June 2013.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]