Архітэктура Сербіі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юсцініяна-Прыма
Рэшткі сцен і вежы Сінгідунума

Захаваліся рэшткі старажытна-рымскіх паселішчаў, напрыклад, Сінгідунум (цяпер Бялград). Унікальны помнік візантыйскага горадабудаўніцтва — рэшткі г. Юсцініяна-Прыма(руск.) бел. (Царычын-Град).

У архітэктуры XIIXIV стст. сфарміравалася т.зв. школа Рашкі(руск.) бел.. Манастыры і храмы будавалі з каменю, часам з мармуровай абліцоўкай, паводле візантыйскай кампазіцыйнай схемы ў спалучэнні з раманскімі аркатурнымі паясамі, перспектыўнымі парталамі (цэрквы Успення Багародзіцы ў манастыры Студзеніца, Пантакратара ў манастыры Дзечані(руск.) бел., Святой Тройцы ў манастыры Сопачані).

У XIV ст. склалася т.зв. косава-метахійская школа, для якой характэрны крыжова-купальныя храмы з каменю і цэглы (царква Дабравешчання ў манастыры Грачаніца(руск.) бел.). У другой палове XIV ст. пад турэцкім уплывам у даліне р. Ігарава сфарміравалася т.зв. мараўская школа(руск.) бел., у якой традыцыі сербскага дойлідства набылі арыгінальную перапрацоўку, пашырыліся бясстоўпныя (царква Святога Стэфана, ці т.зв. Лазарыца(серб.) бел. ў Крушавацы) і 4-стоўпныя крыжова-купальныя храмы з апсідамі па трох баках крыжа (царква ў манастыры Раваніца(руск.) бел.). У XIVXV стст. будавалі крэпасці з масіўнымі зубчастымі сценамі і велічнымі вежамі. У раўнінных раёнах яны мелі рэгулярны (Смедарава(руск.) бел.), у горных — ірэгулярны (Звечан(руск.) бел. і Магліч(руск.) бел. у даліне р. Ібар) планы. Гарады з радыяльнай планіроўкай забудоўвалі драўлянымі, саманнымі і каменнымі дамамі.

З другой паловы XV ст. ў час турэцкага панавання пашыраны мячэці, мінарэты, лазні, караван-сараі, дамы т.зв. балканскага тыпу з выступаючымі верхнімі паверхамі, эркерамі, галерэямі.

З пачатку XVIII ст. ў культурным цэнтры Сербіі — вобласці Ваяводзіна будаўніцтва вялося ў стылях барока і класіцызму (Нові-Сад, Срэмскі-Карлаўцы і інш.). З 1850-х гг. будавалі ў духу еўрапейскай эклектыкі (Народны тэатр і Стары палац(руск.) бел. у Бялградзе), у пачатку XX ст. — у стылях мадэрн і неавізантыйскім (арх. А. Стэванавіч(серб.) бел., Н. Нестаравіч(серб.) бел.).

Будынак Дзяржаўнай тыпаграфіі. Арх. Драгіша Брашаван

У канцы 1930-х г. сцвердзіўся функцыяналізм (арх. Н. Добравіч, Д. Брашаван(серб.) бел.). Архітэктура краіны моцна пашкоджана ў Другую сусветную вайну. У пасляваенны час распрацаваны планы будаўніцтва і рэканструкцыі гарадоў, срод якіх генплан развіцця Бялграда (19471950, арх. Добравіч інш.). У 1960 годзе заснаваны Саюз архітэктараў Сербіі.

Мемарыяльны парк у Лескавацы. Арх. Богдан Багданавіч. 1971

Сучасная архітэктура адметная свабоднай і выразнай планіроўкай жылых комплексаў, імкненнем да пластычнай выразнасці, выкарыстання фактурных кантрастаў — неапрацаваных бетону і каменю, цэглы з дэталямі з металу і шкла, паліхромных мазаік (новыя раёны Бялграда, Ужыцаў, Чачака). Пашыраецца выкарыстанне традыцый народнай архітэктуры, дасягненні ў галіне сінтэзу мастацтваў (мемарыяльныя ансамблі Б. Багданавіча(руск.) бел.).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]